Ізраіль Іосіфавіч Цвайгенбаўм (; ; , , Дагестанская АССР, СССР) — савецкі, расійскі і амерыканскі мастак.
Біяграфія Ізраіль Цвайгенбаўм меў выстаўкі ў Расіі і Злучаных Штатах Амерыкі. Шэраг яго работы знаходзяцца ў гісторыка-археалагічным музеі-запаведнікуДзве графічныя працы: «Сарказм лёсу» і «Смутак народа» ў горадзе Дзербент. Многія творы Цвайгенбаўма ў прыватных калекцыях Аўстрыі, Балгарыі, Англіі, Францыі, Галандыі, Ізраіля, Расіі і ЗША.Біяграфія Ізраіля Цвайгенбаўма
Цвайгенбаўм нарадзіўся ў Дзербенце, на поўдні Расіі, у адным з самых старажытных гарадоў свету. У горадзе жылі яўрэі па суседстве з пераважна мусульманскім насельніцтвам. Бацькі Цвайгенбаўма яўрэі. Яго бацька быў родам з Бендзін (Польшча). Падчас Другой Сусветнай вайны ён вымушаны быў бегчы ў Савецкі Саюз. Маці Цвайгенбаўма нарадзілася ў Савецкім Саюзе, яна горская яўрэйка.
З 1976 па 1980 Цвайгенбаўм вывучаў мастацтва ў Ізбербашскім Педагагічным вучылішчы ў Ізбербашы. У 1991 годзе ён скончыў мастацка-графічнае аддзяленне Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Краснадар, Расія). У 1987 годзе ў горадзе Дзербент, Цвайгенбаўм арганізаваў таварыства мастакоў, пад назвай Каларыт.Сцяг камунізму — «Сустрэча Музыка», І. Цвайгенбаўм, 1 снежня, 1988. — С. 4.Сцяг камунізму — «Гасціныя мастацкай творчасці», Б. Мінаяў Каларыт мела шмат мастацкіх выстаў у Дзербенце і ў мастацкім галерэі ў Махачкале (Дагестан, Расія).Сцяг камунізму — Выстава «Kаларытa», С. ЛыкаваСцяг камунізму — «мацнець Сувязі», С. ЛыкаваСцяг камунізму — Прадстаўляе «Каларыт», 1987 Культура, дынаміка жыцця асяроддзя дзе Цвайгенбаўм вырас і яго яўрэйскае паходжанне глыбока адбіліся ў яго мастацтве. Газета Дзербенцкія весткіДзербенцкія весткі — «Яўрэйская Рапсодыя», М. Мататова. 6 мая, 1994. — С. 4. напісала наступнае аб карцінах Цвайгенбаўма:
«Тэма адзіноты і тугі, прысутная ў шматлікіх карцінах: Настальгія, Самотны, Здранцвелы людзі… навеяная вобразам бацькі мастака, выхадца з Польшчы … У 1939 годзе ва ўзросце 29 гадоў ён пакінуў яе, каб выратавацца ад карычневай чумы. Усе родныя, што засталіся былі забіты. Кампазіцыя карцін навявае сум, сум.»
У іншым абзацы газеты:
«Палітра фарбаў карцін умераная або прыглушаная. Гэта — палітра восені. Тут золата бяроз спалучаецца з меддзю лісця дуба, чырвань клёну з чарнатой голых галін.»
У лістападзе 1993 і красавіку 1994 года прайшлі дзве вялікія і апошнія выстаўкі Цвайгенбаўма ў Расіі. Гэта былі дзве персанальныя выстаўкі ў Маскве. Першая адбылася ва Усходняй ГалерэіВатан — «Філасофія жыцця», М. Мататова. 14 снежня 1993. — С. 3. і апошняя Яўрэйская Рапсодыя ў Цэнтральным Доме Мастака на Крымскім Вале.Ватан — «Яўрэйская Рапсодыя», М. Мататова. 13 мaя, 1994. — С. 3.Леанід Бабушкін — «Яўрэйская Рапсодыя», Масква, 1994 Мастак прысвяціў выстаўку Яўрэйская Рапсодыя свайму бацьку.
У ліпені 1994 года Ізраіль Цвайгенбаўм і яго сям’я з’ехалі з Расіі, бо жыць у Дагестане стала вельмі небяспечным. Цяпер ён жыве ў Олбані, штат Нью-Ёрк. У ЗША Цвайгенбаўм працягвае працаваць над сваімі карцінамі. Тоны ў яго карцінах прыкметна змяніліся, ён перайшоў з каштанавых тонаў да жаўтлявых. Працягвае працаваць над яўрэйскую тэматыкай.
Подпіс мастака Усе карціны, Ізраіль Цвайгенбаўм, падпісваў сваім імем — або ў скарочаным варыянце , за выключэннем карцін Хлопчык які вядзе сляпога Анёла (1997) і Кветкі (1998) дзе ён падпісаўся па англійску сваім прозвішчам . Падпісваўся Цвайгенбаўм на сваіх карцінах у левым ці ў правым куце. Назвы карцін мастак пісаў на адваротным баку палатна. Пасля іміграцыі ў Злучаныя Штаты, у 1994 годзе, усе назвы карцін, Цвайгенбаўм, пісаў на англійскай мове.
Супрацоўніцтва з іншым мастаком
У 2001 г. у Олбані, штат Нью-Ёрк, Цвайгенбаўм пачаў творчае супрацоўніцтва з танцоўшчыцай Джудзі Tрупін.Газета Jewish World News — «… Tрупін — харэограф, пісьменнік і танцоўшчыца, чые працы былі заўважаны ў ЗША і ў Еўропе», лістапад 2002 На аснове дзевяці карцін Цвайгенбаўма, Tрупін стварыла танцавальную кампазіцыю. Яны паслужылі асновай для выступлення Свет у нашых вачах.Газета Metroland — «Свет у нашых вачах», 21-27 лістапада, 2002. С. 41. У 2002 годзе амерыканская газета The RecordГазета The Record — «Танцоўшчыца Джудзі Tрупін і мастак сфарміравалі ўнікальную сувязь», 12 снежня 2002 пісала:
«Карціны Цвайгенбаўма і танцы Tрупін адлюстроўваюць успаміны пра яўрэйскае жыццё ва Усходняй Еўропе і Расіі і таксама адлюстроўваюць універсальныя тэмы … Цвайгенбаўм прысвяціў „Свет у нашых вачах“ людзям яго роднага горада Дзербента. Карціна Людзі Дзербента, з’яўляецца адной з дзевяці карцін на якія Tрупін абапіралася ствараючы танцавальную кампазіцыю.»
Іншая амерыканская газета Daily GazetteГазета Daily Gazette — «Джудзі Tрупін праз „Свет у нашых вачах“ інтэрпрэтуе карціны Цвайгенбаўма», 20 лістапада, 2002 пісала:
«Выкарыстоўваючы сумесь танца, арыгінальныя сюжэты, свет музыкі і слайдаў, Tрупін … інтэрпрэтавала дзевяць карцін Цвайгенбаўма.»
Свет у нашых вачах была паказана ў шэрагу гарадоў у штаце Нью-Ёрка.Газета Jewish World News — «Спалучэнне выяўленчага мастацтва і танца», лістапад 2002.
Партрэт
Карціны Цвайгенбаўма, гэта звычайна, палотны на вобразныя тэмы і нацюрморты, але ён зрабіў і некалькі партрэтаў. Адзін з іх — партрэт хірурга-артапеда, Гаўрыіла Абрамавіча Ілізарава. У 1987 годзе Цвайгенбаўм прыляцеў у расійскі горад Курган, дзе ён правёў 6 дзён з д-р Ілізаравым, каб зрабіць эскізныя накіды. Цвайгенбаўм працаваў над эскізамі ў офісе доктара Ілізарава. Пазней, у 1988 годзе Цвайгенбаўм пісаў у газеце «Сцяг Камунізму»Сцяг камунізму — «Сустрэча з доктарам Ілізаравым», І. Цвайгенбаўм. 17 снежня 1988. С. 4. з гэтай нагоды:
«… Спачатку ён адчуваў сабе не вельмі ўтульна, потым прывык да гэтай ролі, а пасля, у мітусні сваёй справы, увесь сыходзіў у працу і забываў пра маю прысутнасць. Такія хвіліны былі самымі спрыяльнымі для маёй творчасці. На душы рабілася спакойна ад таго, што ён не адчувае майго пільнай погляду падчас параўнання малюнка ў альбоме з яго асобай.»
Партрэт доктара Ілізарава Цвайгенбаўм выстаўляў у групавой выставе ў Гісторыка-Археалагічным Музеі-Запаведніку ў Дзербенце. Пазней, Цвайгенбаўм падарыў партрэт доктару Ілізараву. Цвайгенбаўм таксама пісаў партрэты акцёраў Горска-яўрэйскага тэатра.
Сям’я Цвайгенбаўм жанаты на Кацярыне Цвайгенбаўм, дачцэ публіцыста Ягуціла Ізраілавіча Мішыева. У іх трое дачок: Мірвары, Раіса і Эстэр.
Галерэя
Спасылкі
Сайт Ізраіля Цвайгенбаўма
Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Мастакі ЗША