Яраслаў Ямпаль (нар. , Сватавэ, Луганская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Світ» з Новага Двура Мазавецкага.

Клубная кар’ера Выхаванец данецкага «Шахцёра», гуляў за фарм-клуб «Шахцёр-3». З 2011 выступаў за мінскае «Дынама», у асноўным выхадзіў на замену. У кастрычніку 2012 спыніў супрацоўніцтва з мінскім клубамМинское "Динамо" рассталось с Ямполем. У пачатку 2013 вярнуўся на Украіну, трапіўшы ў склад белацэркаўскага «Арсенала», але гэты клуб не змог заявіць Ямпаля ў чэмпіянат, і ў ліпені ён перайшоў у краматорскі «Авангард».

У другой палове 2014 года гуляў за «Александрыю». У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з крыварожскім «Гарняком»Горняк подписал Чередниченко и Ямполя. У 2016—2017 гадах выступаў за «Чаркаскі Дняпро», а ў жніўні 2017 года перайшоў у «Сумы».

У лютым 2018 года стаў іграком клуба Прэм’ер-лігі — крапіўніцкай «Зоркі». У ліпені 2018 года далучыўся да клуба «Гарняк-Спорт», а ў студзені 2019 года перайшоў у харкаўскі «Металіст 1925». Па выніках сезона 2020/21 дапамог «Металісту 1925» выйсці ў Прэм’ер-лігу, хоць рэдка з’яўляўся на полі. У ліпені 2021 года вярнуўся ў «Гарняк-Спорт».

У лютым 2022 года далучыўся да «Падолля» з Хмяльніцкага, аднак у сакавіку, не паспеўшы згуляць за хмяльніцкую каманду ў афіцыйных матчах, перайшоў у польскі «Світ».

Міжнародная кар’ера Гуляў за юнацкую зборную Украіны.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Світ Новы Двур Мазавецкі Катэгорыя:Ігракі ФК Гарняк-Спорт Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст 1925 Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Крапіўніцкі Катэгорыя:Ігракі ФК Сумы Катэгорыя:Ігракі ФК Чаркаскі Дняпро Катэгорыя:Ігракі ФК Гарняк Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Краматорск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-3 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Луганск