Стары́я Даро́гі () — горад у Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Салянка. Адміністрацыйны цэнтр Старадарожскага раёна. Месціцца за 148 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Асіповічы. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Бабруйск — Слуцк.

Гісторыя Афіцыйная гістарыяграфія прыпісвае гораду гісторыю суседняга мястэчка Старыя Дарогі, якое месціцца за 2 км на ўсход ад горада. Але паводле карт на тэрыторыі сучаснага горада да 1865 года не існавала паселішчаў. Найбольш верагодна, засяленне тэрыторыі пачалося каля 1896 года разам з будаўніцтвам чыгуначнай станцыі.

Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Дарогі ў складзе Глускай воласці Слуцкага княства датуецца 1524 годам. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх, Хадкевічаў, Алелькавічаў.

Пад 1582 Дарогі згадваюцца як мястэчка на Слуцка-Бабруйскім гасцінцы. У 1612 мясцовасць перайшла да Радзівілаў. У сяр. XVII ст. Дарогі сталі цэнтрам воласці. Станам на 1647 у мястэчку было 95 дамоў. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) Дарогі значна пацярпелі ад маскоўскіх захопнікаў. На 1668 тут засталося 34 двары, 3 вуліцы, сядзібы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.

У кан. XVII ст. за 6 км на ўсход з’явілася яшчэ адно паселішча Дарогі і мястэчка пачалі зваць Старыя Дарогі. У 1695—1744 гадах мясцовасць знаходзілася ў ліку Нойбургскіх маёнткаў. У 1791 мястэчка ўвайшо ў склад Случарэцкага павета.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старыя Дарогі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да вёскі, якая з 1828 знаходзілася ва ўладанні Вітгенштэйнаў. У 1846 Старыя Дарогі перайшлі ў дзяржаўны скарб. Станам на 1886 тут было 40 двароў, паштовая станцыя. У 1896 за 2 км на захад ад вёскі збудавалі станцыю на вузкакалейнай чыгунцы мясцовага значэння Асіповічы — Старыя Дарогі, якую ў 1915 падоўжылі да Слуцка. Чыгункай на Асіповічы вывозілі лесаматэрыялы. Вакол новай станцыі паступова сфарміравалася новае паселішча, якое дала пачатак сучаснаму месту. У 1897 у Старых Дарогах працавалі лесапільны і фанерны заводы. У 1914 тут адкрылася народнае вучылішча.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 Старыя Дарогі займалі нямецкія войскі. З 20 жніўня 1919 да ліпеня 1920 вёску кантралявалі польскія войскі. У 1921 Старыя Дарогі сталі цэнтрам Новадарожскай воласці, 17 ліпеня 1924 — Старадарожскага раёна Слуцкай акругі (25 снежня 1962—30 ліпеня 1966 уваходзілі ў склад Слуцкага раёна). З 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 вёска знаходзілася ў Бабруйскай акрузе. 3 ліпеня 1925 Старыя Дарогі зноў атрымалі статус мястэчка. Станам на 1933 тут працавалі электрастанцыя, лесапільня «Пралетарый» і цагельня. 20 лютага 1938 Старыя Дарогі ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці, а 27 верасня таго ж года атрымалі статус горада. У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

28 красавіка 1996 Старыя Дарогі атрымалі гарадскі герб. 10 ліпеня 2001 у месце адкрыўся Палац культуры. 24 лістапада 2007 на тэрыторыі прыватнага музея адбылося ўрачыстае адрыццё першага ў Беларусі помніка ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1886 — 271 чал.; 1897 — больш за 2 тыс. чал. XX стагоддзе: 1917 — 1 996 чал.; 1926 — 1,8 тыс. чал.; 1933 — 2,3 тыс. чал.; 1939 — 4,2 тыс. чал.; 1991 — 11,5 тыс. чал.; 1994 — 11,6 тыс. чал.; 2000 — 11 813 чал. XXI стагоддзе: 2001 — 12,1тыс. чал.; 2006 — 11,4 тыс. чал.; 2009 — 11,1 тыс. чал.; 2016 — 10 425 чал.; 2017 — 10 468 чал.

Эканоміка У горадзе прадпрыемства харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «На ростанях».

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, народны драматычны тэатр, Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей. Дзейнічае прыватны музей Анатоля Белага (гл. Старадарожскі мастацкі музей).

Адукацыя У Старых Дарогах працуюць 3 сярэднія школы, гімназія, спартыўная школа, школа мастацтваў, дзіцячы дом, 6 дашкольных устаноў.

Медыцына Медыцынскія паслугі аказваюць гарадскія бальніца і паліклініка.

Турыстычная інфармацыя Спыніцца можна ў гасцініцы «На ростанях».

Славутасці Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі Свята-Мікалаеўская царква (2019) Воданапорная вежа (пач XX ст.) Лядоўня (2-я пал. ХІХ) Могілкі яўрэйскія Паштовая станцыя (2-я пал. ХІХ ст.) Чыгуначная гаспадарчая пабудова (пач. XX ст.)

Страчаная спадчына У 1920-я ў Старых Дарогах існавалі царква, касцёл, сінагога і некалькі малітоўных дамоў.

Галерэя

Вядомыя асобы Анатоль Яўхімавіч Белы (1939—2011) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, навуковец, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музея ў Старых Дарогах (цяпер Старадарожскі мастацкі музей). Кацярына Віктараўна Вандар’ева (нар. 1991) — беларуская спартсменка (кікбоксінг, тайскі бокс). Анатоль Анісімавіч Кацнэльсон (1904—1977) — генерал-маёр Савецкай арміі. Альберт Аляксеевіч Міхайлаў (1947—2010) — беларускі паэт.

Алесь Усеня Элеанора Іванаўна Валіцкая (1928—2019) — Герой Сацыялістычнай Працы. Віктар Пятровіч Анікеенка (нар. 1951) — беларускі палітык. Кацярына Анатольеўна Барысевіч (нар. 1984) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная. Сцяпан Артуравіч Захаркевіч (нар. 1978) — беларускі гісторык, этнолаг.

Гл. таксама Гарады Мінскай вобласці Гарады Беларусі

Зноскі

Літаратура

Мікіцінскі У. Дванаццаць дзён краязнаўчага вандравання: м. Старыя Дарогі // «Наш край» № 3 (42), 1929.

Ліст карты N-35-105. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год.

Спасылкі

Прагноз надвор’я ў г. Старыя Дарогі г. Старыя Дарогі на Radzima.org

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства