Антон Фёдаравіч Мяцельскі (, в. Дзюдзеў, Слуцкі павет, Мінская губерня — , , турма НКВД) — беларускі педагог.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1905 годзе ў в. Дзюдзеў Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер — Слуцкі раён Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю.

Працаваў педагогам у Мар’інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19 лютага 1938 года. Асуджаны 20 верасня 1938 года тройкай НКУС як «агент польскай разведкі» да вышэйшае меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны 23 ліпеня 1959 года трыбуналам Беларускай ваеннай акругі. Асабовая справа № 14471-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Спасылкі МЯЦЕЛЬСКІ Антон Фёдаравіч

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў БССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР