thumb|Багіня Эрыс Эры́с ( — «дужанне, сутычка, сварка, разлад») — у грэчаскай міфалогіі персаніфікацыя разладу.

Эрыс — сярод першасных касмаганічных сіл: яна дачка Нікс, унучка Хаосу (Гесіёд, «Тэагонія»). Хоць Эрыс спарадзіла голад, скрухі, бітвы, забойствы, спрэчкі, цяжбы, беззаконне, яна жа спарадзіла працу. Адгэтуль у Гесіёда дзве Эрыс: адна выклікае войны і варожасць і нялюбая людзьмі, іншая — карысная людзям, прымушае іх змагацца ў працы.

Эрыс стала прычынай суперніцтва Афрадыты, Афіны і Геры (што прывяло да Траянскай вайны), кінуўшы на вяселлі Пелея і Фетыды яблык з надпісам «Найпрыгажэйшай» (яблык разладу).

У гонар Эрыс названая адна з карлікавых планет (глядзіце карлікавая планета Эрыс).

Глядзіце таксама Дысномія, міфалогія — дачка Эрыс, дух беззаконня Лета — дачка Эрыс, маці харыт

Глядзіце таксама

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі