Лю́банскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Любань.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Каловіцкі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Каловічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 ліпеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Любань, сельсавет перайменаваны ў Любанскі. 13 красавіка 1981 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Журыхскага сельсавета (17 населеных пунктаў: вёскі Астравы, Будкі, Даўбарова, Журыхі, Заазер’е, Казаны, Кароткія, Красны Бераг, Кузьмічы, Любоўшы, Ляскі, Новыя Зімодры, Сіўцы, Студзёнкі, Сухары, Сцеберакі і Талуць)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676).. 28 мая 2013 года частка вёскі Порса ўключана ў склад ВілейкіРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2730 чалавек, з іх 95,2 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2604 чалавекі.
Склад Любанскі сельсавет уключае ў сябе 32 населеныя пункты: Більцавічы — вёска. Будкі — вёска. Бутрымава — вёска. Даўбарова — вёска. Дзядзічы — вёска. Жаўткі — вёска. Жарсцвянка — вёска. Журыхі — вёска. Заазер’е — вёска. Казаны — вёска. Карвелі — вёска. Каловічы — вёска. Кароткія — вёска. Красны Бераг — вёска. Кузьмічы — вёска. Кульшыно — вёска. Ляскі — вёска. Любань — аграгарадок. Любоўшы — вёска. Навікі — вёска. Новыя Зімодры — вёска. Астравы — вёска. Порса — вёска. Сіўцы — вёска. Снежкава — вёска. Сцебяракі — вёска. Студзёнкі — вёска. Сухары — вёска. Талуць — вёска. Тураўшчына — вёска. Цна — вёска. Цынцавічы — вёска.
Вядомыя асобы Андрэй Валынец — Герой Савецкага Саюза, удзельнік камуністычнага падполля Заходняй Беларусі. Міхаіл Казінец — беларускі дырыжор, народны артыст Беларусі (1987). Іван Кандрацьеў — рускі паэт, празаік, драматург, педагог (1849—1904). Яўген Мірановіч (1917—1980) — гаспадарчы дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны аграном БССР. Ганна Новік — беларуская паэтэса, дзеяч падпольнага беларускага руху ў Польшчы (1914—1997).«Восеньскі роздум Ганны Новік» «З любоўю да людзей» «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 12 сакавіка 2004. Нікадзім Сілівановіч — беларускі і расійскі мастак, акадэмік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.
Крыніцы
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Помнік земляку, аўтару бессмяротнай песні «По диким степям Забайкалья», адкрылі сёння пад Вілейкай // Рэгіянальная газета
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе