Рабі́нія (Robinia) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Лістападныя, часта калючыя, дрэвы або кусты. Лісце непарнаперыстаскладанае, аснова чаранка ўтварае покрыва, якое ахоўвае пазушныя пупышкі. Кветкі белыя, ружовыя, чырвоныя ў гронках. Плод — лінейна падоўжаны боб.

Арэал Адрозніваецца каля 20 відаў. Пашыраны ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. Завезены ў Еўропу ў пачатку XVII стагоддзя. На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана 4 віды: , , і .

Значэнне і выкарыстанне Драўніна ў рабініі псеўдаакацыі шчыльная, трывалая з цёмна-жоўтым ядром і светлай абалонай; ідзе на выраб мэблі, добра паліруецца. Адна з лепшых меданосаў. Выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў, малаплодных і засоленых глеб, схілаў яроў і інш. Дэкаратыўныя расліны. Культывуюцца ў садах і парках.

Рабінія псеўдаакацыя парушае і псуе мясцовыя экасістэмы, за што занесеная ў чорны спіс у 41 краіне ЕўропыНа субботниках сажают... опасные растения . З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыіОпределен список наиболее опасных растений .

Літаратура

Спасылкі

Robinia // The Plant List

Катэгорыя:Матыльковыя