Сунжа — горад у Інгушэціі (Расія), цэнтр Сунжанскага раёна. Былыя назвы Сляпцоўская i Арджанікідзаўская. Размешчаны ў даліне Сунжы, за 22 км на паўночны ўсход ад Назрані, за 47 км на захад ад Грознага (па дарозе). Гістарычнае ядро размешчана на левым (паўночным) беразе, але ў цяперашні час жылая забудова раскінулася па абодва бакі ракі.

На поўначы размешчаны Сунжанскі хрыбет. З захаду прымыкае станіца Троіцкая, на ўсходзе знаходзіцца сяло Сернаводскае (былая станіца Міхайлоўская), якое ўваходзіць у Сунжанскага раён Чачні.

Чыгуначная станцыя Сляпцоўская Паўночна-Каўказскай чыгункі — тупіковая на лініі, якая ідзе ад вузлавой станцыі Беслан (Паўночная Асеція).

Насельніцтва

Вядомыя асобы Таццяна Дзмітрыеўна Удавенка (нар. 1954) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Барыс Сцяпанавіч Чудакоў (нар. 1932) — беларускі ваенны дырыжор. Генадзь Аляксеевіч Обухаў (1966—1977) — беларускі ўрач-псіхіятр, перакладчык (з нямецкай). Доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1974). Віктар Барысавіч Яржэмбіцкі (1945—2004) — беларускі спецыяліст у галіне цвердацельнай электронікі і вымяральнай тэхнікі. Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Інгушэціі