Мамо́нічы — род купцоў, друкароў і грамадскіх дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага. У доме Мамонічаў у Вільні ў 1574—1623 гадах працавала заснаваная на іх сродкі друкарня, дзе за гэты час выйшла ад 80 да 100 кніг.

Род

У сям’і Івана Мамоніча было тры сыны — Багдан, Кузьма і ЛукаКузьма Мамонич. Календарь истории Великого княжества Литовского. Багдан займаўся купецкай справай, Кузьма і Лука (Лукаш) працяглы час займаліся выдавецкай дзейнасцю. У 1582 годзе Лука Мамоніч атрымаў прывілей на войтаўства.

Кузьма меў сына Льва, таксама друкара, які працаваў з бацькам і дзядзькам. У 1577, 1583, 1595 і 1601 гадах Кузьма займаў пасаду віленскага бурмістра.

Мамонічы мелі ўласны «папяровы млын» у мястэчку Павільна паблізу ВільніЛев Мамонич — белорусский поэт и книгоиздатель конца XVI — начала XVII веков .

Друкарня

У маі 1574 года ў доме Мамонічаў арганізавана друкарня Пётра Мсціслаўца. Матэрыяльна справе Мсціслаўца дапамагалі таксама актыўныя прыхільнікі праваслаўя браты Зарэцкія. Маёмасць Мсціслаўца ў друкарні не выкарыстоўвалася.

У 1575—1576 гадах былі выдадзеныя «Евангелле напрастольнае», «Псалтыр» і «Часовник». Выданні былі багата аздобленыя, надрукаваны на добрай паперы, буйным шрыфтам, з арнаментам і гравюрамі, упрыгожаныя ягадамі, лопнулымі гранатавымі яблыкамі, шышкамі, выгнутымі сцёбламі.

Неўзабаве між Мсціслаўцам і Мамонічамі пачаўся канфлікт. Пётр Мсціславец звярнуўся ў суд, яму было прысуджана ўсё друкарскае абсталяванне і 30 коп грошаў, а Кузьме Мамонічу — выдадзеныя кнігі. Дзейнасць друкарні аднавілася ў 1583 годзе пад кіраўніцтвам Кузьмы Мамоніча, яго брата Лукі і сына Льва. Магчыма, з імі супрацоўнічаў віленскі друкар Васіль Гарабурда, які выдаў у 1582 (або 1580) годзе Актоіх.

Кароль Стэфан Баторый 13 сакавіка 1586 года выдаў Мамонічам прывілей на друкаванне і продаж славянскіх кніг (пацверджаны 16 красавіка 1590 года).

Да падпісання Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года друкарня збольшага абслугоўвала патрэбы праваслаўных брацтваў, брацкіх школ, цэркваў, простых мяшчан. З XVII ст. друкарня забяспечвала патрэбы выключна ўніятаў. Справамі распараджаўся Лявон Кузьміч Мамоніч, імя якога ў выхадных звестках выданняў з’явілася ў 1609 годзе. Адсутнасць кніг для праваслаўных сведчыць пра адхіленне Кузьмы і Лукі Мамонічаў ад спраў і пераходу кіраваннем у рукі Лявона. Па смерці Кузьмы 16 ліпеня 1607 года Лявон атрымаў у спадчыну друкарню.

Усе выданні вылучаюцца добрым мастацкім аздабленнем, выкарыстаннем свецкіх гравюр. Мастак і гравёр Грынь Івановіч (вучань Івана Федаровіча) стварыў для друкарні курсіўныя шрыфты.

Да 1623 года выдадзена каля 85 выданняў (паводле іншых звестак 115) на царкоўнаславянскай, старабеларускай, лацінскай і польскай мовах.

Літаратура

Спасылкі Лев Мамонич — белорусский поэт и книгоиздатель конца XVI — начала XVII веков . История Беларуси IX—XVIII веков. Первоисточники. Кузьма Мамонич. Календарь истории Великого Княжества Литовского.