Эўдокс Кнідскі (Εὔδοξος ὁ Κνίδιος; каля 408 — каля 355 да н.э.), старажытнагрэчаскі матэматык і астраном.

Біяграфія

Вандраваў па Грэцыі і Егіпце, потым пасяліўся на радзіме ў г. Кнід (Малая Азія), дзе заснаваў школу матэматыкаў і астраномаў. Упершыню даў агульную тэорыю прапорцый (выкладзена ў 5-й кнізе «Асноў» Эўкліда). Паводле сведчання Архімеда, Эўдоксу належыць прыём доказу метадам вычэрпвання. У астраноміі зрабіў адну з першых спроб пабудовы тэорыі руху планет. Творы Эўдокса Кнідскага да нас не дайшлі.

Літаратура Эўдокс Кнідскі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.

Катэгорыя:Матэматыкі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Астраномы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Філосафы IV стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Арыстоцель