Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі (КПРФ) () — палітычная партыя Расіі камуністычнага кірунку. Найбуйнейшая апазіцыйная партыя Расіі на працягу 1990-х—2000-х гг.

КПРФ утвораная на II надзвычайным з’ездзе камуністаў Расіі (13 — 14 лютага 1993 года) як адноўленая Камуністычная партыя РСФСР (КП РСФСР), якая, у сваю чаргу, была створана ў чэрвені 1990 года як аб’яднанне членаў КПСС у РСФСР. Статут КПРФ абвяшчае, што «утвораная па ініцыятыве камуністаў, першасных арганізацый КП РСФСР і КПСС, Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі працягвае справу КПСС і КП РСФСР, з’яўляючыся іх ідэйным паслядоўнікам».

Колькасць атрыманых галасоў на выбарах у Дзяржаўную Думу Расіі: 1993 год: 10,7 %; 1995 год: 34,9 %; 1999 год: 24,29 %; 2003 год: 12,61 %; 2007 год: 11,57 %; 2011 год: 19,19 %; 2016 год: 13,34 %; 2021 год: 18,93 %.

На ўсіх прэзідэнцкіх выбарах у Расіі кандыдат ад КПРФ займаў 2-е месца.

У параўнанні са снежнем 2003 года, калі адбыліся апошнія прэзідэнцкія выбары, вынік КПРФ на мясцовых выбарах у цэлым па Расіі ўзрос за выключэннем Дагестана і Цюменскай вобласці.

Лідар партыі з заснавання Генадзь Зюганаў. Колькасць членаў (на ліпень 2006 года) каля 184 тысяч чалавек.

Гл. таксама Расійская камуністычная рабочая партыя — Расійская партыя камуністаў

Спасылкі

Афіцыйны сайт КПРФ Internet-первичка Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі

Катэгорыя:Палітычныя партыі Расіі Катэгорыя:КПРФ