right|300px|thumb|Вінаград ядуць свежым, а таксама робяць з яго сок, віно, разынкі

Культурныя расліны (агракультуры) — расліны, якія гадуюцца чалавекам для атрымання харчовых прадуктаў, кармоў у сельскай гаспадарцы, лекаў, прамысловага і іншага сыравіны і іншых мэт.

Паводле восьмага выдання Міжнароднага кодэкса наменклатуры культурных раслін у наш час прызнаюцца тры катэгорыі культурных раслін: сорт, грэкс (толькі для Архідных) і група.

Культурныя расліны атрыманы з дзікіх шляхам гібрыдызацыі, селекцыі ці геннай інжынерыі. Падчас пошуку дзікіх раслін для ператварэння іх у культурныя і выкарыстання ўзнікла вучэнне аб цэнтры паходжання культурных раслін. У 1926—1939 гадах М. І. Вавілаў абагульніў накопленыя веды і вылучыў сем асноўных цэнтраў паходжання культурных раслін. У адрозненне ад дэкаратыўных відаў, культурныя расліны не маюць натуральных арэалаў.

Класіфікацыя культурных раслін

Дэкаратыўныя (ружа) Збожжавая і хлебная трава (рыс, кукуруза, пшаніца) Бабовыя (фасоля, соя) Крухмаланосныя (бататы, бульба) Цукраносныя (цукровы бурак) Алейныя (сланечнік) Кудзелістыя Бахчавыя (кавуны) Агароднінныя (таматы, кроп) Пладовыя расліны (ананасы, какосы) Стымулюючыя і наркатычныя (чай, кофе, мак)

Катэгорыя:Гісторыя сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Раслінаводства Катэгорыя:Тыпы расліннасці