BBC One — галоўны тэлеканал брытанскай тэлерадыёкампаніі Бі-бі-сі, які пачаў сваё вяшчанне 2 лістапада 1936 года пад назвай BBC Television Service. Тэлеканал мае гадавы бюджэт у 1,2 мільярда фунтаў стэрлінгаў. Як і ў іншых тэле- і радыёканалаў BBC, фінансаванне адбываецца за кошт , таму кругласутачная трансляцыя не перарываецца на рэкламныя блокі.
BBC One з’яўляецца самым папулярным тэлеканалам, які глядзяць больш за 20 % усіх тэлегледачоў Вялікабрытаніі. У 2007 годзе яму была ўручана прэмія Broadcast Awards у катэгорыі «лепшы тэлеканал года».BBC One named Channel Of The Year at Broadcast Awards
Гл. таксама BBC World News
Спасылкі
Катэгорыя:BBC Катэгорыя:Тэлеканалы Вялікабрытаніі Катэгорыя:З’явіліся ў 1936 годзе