Усу́ры () — рака, прыток Амура, на мяжы Расіі і Кітая, і ў Прыморскім і Хабараўскім краях Расіі.
Апісанне Даўжыня 897 км, вусце — рака Амур каля Хабараўска. Найбуйнейшыя прытокі — рэкі Арсеньеўка, Вялікая Усурка, Бікін, Хор (правыя ў Расіі, пачынаюцца ў гарах Сіхатэ-Алінь), Мулінг, Наёлі (левыя ў Кітаі), Сунгача (правы, цячэ па мяжы Расіі і Кітая). Усуры цячэ праз сяло Чугуеўка, гарадскі пасёлак Кіраўскі і горад Лесазаводск.
На рацэ Усуры знаходзіцца востраў Даманскі, вядомы па баявых дзеяннях за яго паміж СССР і Кітаем (1969).
Крыніцы
Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Рэкі Прыморскага края Катэгорыя:Рэкі Хабараўскага края Катэгорыя:Рэкі Кітая Катэгорыя:Прытокі Амура