Востраў Ану́чына (, ) — востраў у Малой градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча — 2,35 км².

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Знаходзіцца ў атачэнні падводных рыфаў і скал. Паверхня нізкая, складзеная з пуцаланаў і пясчанікаў. Часам сустракаюцца ўзгоркі. Вышыня да 33 м. Характэрна травяная і хмызняковая расліннасць. Шмат птушак.

Да XIX стагоддзя востраў быў населены айнамі, якія называлі яго Акію́ры («каля Юры»). Пазней яны перасяліліся на поўнач Хакайда. У другой палове XIX стагоддзя было заснавана японскае рыбацкае паселішча Утамуэ. У 1855 годзе востраў афіцыйна ўвайшоў у склад Японіі. У 1945 годзе заняты савецкімі войскамі і пазней уключаны ў склад РСФСР. Названы ў гонар расійскага географа і этнографа Дз. М. Анучына (1843—1923).

На востраве захаваліся рэшткі рыбацкага паселішча. Існуе часовая расійская памежная застава, але сталага насельніцтва няма. Востраў з’яўляецца часткай прыроднага заказніка «Малыя Курылы».

Спасылкі Курыльскі запаведнік 歯舞群島(はぼまいぐんとう)

Катэгорыя:Малая Курыльская града Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Незаселеныя астравы