Старое Сяло — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Геаграфія Знаходзіцца за 24 кіламетры ў напрамку на паўночны захад ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Шуміліна; Чыгуначная станцыя Старое Сяло на лініі Віцебск — Полацк.
Гісторыя У пачатку XVI стагоддзя вядома як баярская ўласнасць у Віцебскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1523 годзе баярыня А. Мастычына і яе сын Ю. Сянкевіч прадалі Старое Сяло віцебскаму ваяводу і каралеўскаму маршалку І. Б. Сапегу. З XVIII стагоддзя маёнтак Лускінаў, у склад якога ўваходзілі таксама вёска Плетніца і Запруддзе. У 1846 годзе ў Старым Сяле дзейнічала крупадзёрка, вадзяны млын, кузня, карчма, штогод адбываліся кірмашы, з 1865 года — народнае вучылішча, з 1886 года — валасное праўленне, паштовая станцыя, школа.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Старасельскага сельсавета Лосвідскага раёна, з 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне, з 26 сакавіка 1927 года ў Віцебскім раёне.
У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З лета 1941 года ў вёсцы дзейнічала група падпольшчыкаў на чале з П. К. ЛяхоўскімДарафеенка, Н. І. Віцебскае патрыятычнае падполле / Н. І. Дарафеенка // — С. 319—320..
З 22 жніўня 1960 года Старое Сяло ў складзе Лятчанскага сельсавета.
Насельніцтва 481 жыхар, 125 двароў (1941) 611 жыхароў, 245 двароў (1969) 534 жыхары, 224 двары (2001)
Інфраструктура Сярэдняя школа Клуб Аддзяленне сувязі
Помнікі гісторыі і культуры Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Каля вёскі археалагічны помнік Старое Сяло — гарадзішча днепра-дзвінскай культуры, селішча і 3 курганныя могільнікі. — ,
Вядомыя асобы Генадзь Якаўлевіч Бяляеў (нар. 1939) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1975), дацэнт (1978), прафесар (1998).
Літаратура
Список населённых мест Витебской губернии / Под ред. А. П. Сапунова. — Витебск: Витеб. губ. стат. ком. и Губ. типо-лит., 1906.
Ліст карты N-36-36. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.
Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна