Васіль Дзянісавіч Старычо́нак (, вёска Луцішча, Крупскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец, літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1998), прафесар (1998).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1976). З 1976 года ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР, з 1980 — у Беларускім педагагічным універсітэце імя М. Танка: спачатку старшы выкладчык, пасля дацэнт, з 1998 года — прафесар кафедры, адначасова з 2001 года — дэкан факультэта рускай філалогііСайт БДПУ імя Максіма Танка (2004), з 2010 — факультэта беларускай і рускай філалогііСайт БДПУ імя Максіма Танка (2012), з 2015 — філалагічнага факультэта.Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (Мінск). Факультэт беларускай і рускай філалогіі
З’яўляўся членам Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ўваходзіў у склад Бюро навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, кансультантам і членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Полымя», «Весці БДПУ», «Роднае слова», «Вучоныя запіскі», «Русистика в Беларуси», «Кем быть?», «Kalba ir kontekstai». Арганізатар шматлікіх міжнародных навуковых канферэнцый. Уваходзіць у склад Саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый пры Беларускім дзяржаўным універсітэце і Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.БГПУ имени Максима Танка — Филологический факультет — Деканат (2016)
Сын — Валянцін Васільевіч Старычонак — кандыдат гістарычных навук.Стариченок, Валентин Васильевич (кандидат исторических наук; род. 1979)
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: беларуская мова, руская мова, міжкультурная камунікацыя, дыялекталогія, культура маўлення, семасіялогія, лексікалогія, запазычаная лексіка, лексікаграфія.
Аўтар звыш за 330 навукова-метадычных работ.
Выбраная бібліяграфія Слоўнік амонімаў беларускай мовы / В. Д. Старычонак. — Мн: Вышэйшая школа, 1991. — 256 с. Беларуская літаратура: Дапаможнік для абітурыентаў. 4-е выд., дапрац. / В. Д. Старычонак — Мн.: Выш. шк., 1996. — 350 с. Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў) / В. Д. Старычонак — Мн.: Выд.-ва БДПУ імя Максіма Танка, 1997. — 232 с. — № 9. — С. 27—29. 155 сачыненняў па беларускай літаратуры: у дапамогу абітурыентам і школьнікам. 2-е выд. стэрэат. / В. Д. Старычонак — Мн.: Выш. шк., 2001. — 416 с. Метафара ў беларускай мове: на матэрыяле субстантываў: манаграфія / В. Д. Старычонак. — Мінск: БДПУ, 2007. — 190 с. Большой лингвистический словарь / В. Д. Стариченок.— Ростов-н/Д: Феникс, 2008. — 811 с. Культура речи: учеб. пособие / В. Д. Стариченок, И. П. Кудреватых, Л. Г. Рудь. — Минск: Вышэйшая школа, 2015. — 303 с. Беларуска-азербайджанскі слоўнік / укл.: В. Д. Старычонак [і інш.]; навук. рэд. : В. Д. Старычонак, Т. Г. Шукурбейлі. — Мінск: Беларуская навука, 2015. — 287 с. Мнагазначнасць слова ў беларускай мове. У 3-х кн. Кн. 1. Асноўныя тыпы полісеміі, кірункі семантычнай дэрывацыі / В. Д. Старычонак. — Мінск: Колорград, 2017. — 273 с. Мнагазначнасць слова ў беларускай мове. У 3-х кн. Кн. 2. Семантычная прастора чалавека ў мове і маўленні / В. Д. Старычонак. — Мінск: Колорград, 2017. — 349 с. Мнагазначнасць слова ў беларускай мове. У 3-х кн. Кн. 3. Другасныя намінацыі ў мастацкім дыскурсе / В. Д. Старычонак. — Мінск: Колорград, 2017. — 301 с. Образ человека в белорусском языковом континууме : монография / В. Д. Стариченок. — Минск : Колорград, 2018. — 292 с.
Узнагароды Узнагароджаны медалём і ордэнам Францыска Скарыны, знакам «Выдатнік адукацыі», шматлікімі ганаровымі граматамі.
Крыніцы
Літаратура
Іватовіч Валянціна, Рудзь Ларыса. Хто сее, той і пажынае: Слова пра Васіля Старычонка // Роднае слова. — 2004, № 2. — С. 37—38. Віншуем з юбілеем // Настаўнік. — 2004, № 3 (958). — С. 2. Крыўко Мікалай. Руплівы сейбіт на ніве беларускай філалогіі // Настаўніцкая газета. — 2004, № 30 (5718). — С. 4. Стариченок Василий Денисович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. — Минск: Энциклопедикс, 2004. — С. 265. Стариченок Василий Денисович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. 2006. — Минск: Энциклопедикс, 2006. — С. 352. Василий Денисович Стариченок //Факультет русской филологии: Учебно-методические и научные издания. Справочные материалы. Часть первая / автор-составитель В. И. Самусенко. — Минск-Рига: ООО «Лайма» — «Гелекон» — «Золотой век», 2008. — С. 4 — 28. Профессор Василий Денисович Стариченок: Библиографический справочник в области белорусской и русской филологии / сост. В. И. Самусенко, В. Т. Иватович, Л. Г. Рудь. — Минск-Рига: ООО «Лайма»-«Гелекон»-«Золотой век», 2008. — 108 с. Кривко Н. Н. Старичёнок Василий Денисович // Республика Беларусь: энциклопедия. Т. 7. — Минск: Беларус. Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2008. — с. 94. Стариченок Василий Денисович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009 / Под ред. И. В. Чекалова. — Минск: Энциклопедикс, 2009. — С. 220. Жыганава, Алена, Кудраватых, Ірына. «І немагчымае магчыма таму, хто ўзяў рубеж круты…»: Васілю Старычонку — 60/ Жыганава, Алена, Кудраватых, Ірына // Роднае слова. — 2014. — № 2. — С. 26 — 27. Крыўко Мікалай. Хто добра сее, той мае і добры ўраджай: Да 60-годдзя слыннага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Васіля Дзянісавіча Старычонка // Настаўніцкая газета. — 2014, № 24 (7472). — С. 16. Крыўко Мікалай. Прафесар, які дапамог студэнту // Літаратура і мастацтва. −2014, № 9 (4758), с. 7. Алена Жыганава. І немагчымае магчыма таму, хто ўзяў рубеж круты // Настаўнік. — 2014, № 4 (1139).- С. 3. Старычонак Васіль Дзянісавіч // Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання: бібліягр. давед. /уклад. Г. У. Карзенка; пад агул. рэд. д-ра пед. навук. праф. А. І. Жука. — Мінск: БДПУ, 2014. — С. 23. Да 60-годдзя дэкана факультэта беларускай і рускай філалогіі, прафесара Васіля Дзянісавіча Старычонка // Весці БДПУ. Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. — 2014. — № 1 (79). — С. 105—106.
Спасылкі Кафедра общего и русского языкознания. Стариченок Василий Денисович. О преподавателе // Сайт БДПУ імя М. Танка «Усердный сеятель на ниве филологии»: юбилейный вечер Василия Старичёнка // Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Кафедры — Кафедра языкознания и лингводидактики — Выкладчыкi
Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Дэканы БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Аўтары падручнікаў