__NOTOC__

3 чэрвеня — сто пяцьдзясят чацвёрты (сто пяцьдзясят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

713: Візантыйскі імператар Філіпік быў звергнуты з улады і аслеплены. 1863: Адбылася бітва пад Мілавідамі, аб’яднаныя сілы паўстанцаў пад камандаваннем Ф. Юндзіла, І. Лукашэвіча, А. Лянкевіча, Л. Нарбута і агульным кіраўніцтвам К. Каліноўскага далі бой расійскаму войску. Сярод удзельнікаў бітвы былі Ф. Багушэвіч і М. Андрыёлі. 1611: Пасля дваццаці месяцаў аблогі Смаленск узялі войскі Вялікага Княства Літоўскага. 1907: Расійскі імператар распусціў I Дзяржаўную думу і зацвердзіў новы парадак выбараў. 1980: У выніку памылкі амерыканскага камп’ютара, што паведаміў аб савецкім ядзерным нападзе, у ЗША аб’яўлена ядзерная трывога. 1988: У газеце «Літаратура і мастацтва» надрукаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога смерці». 2006: Абвешчана незалежнасць Чарнагорыі. 2006: Выкраданне расійскіх дыпламатаў у Іраку.

Нарадзіліся

1537: Жуан Мануэл, іспанскі інфант 1540: Карл II, эрцгерцаг Аўстрыі 1618: Гаспар дэ Танд, французскі пісьменнік, падарожнік 1659: Пётр Апраксін, расійскі военачальнік, дыпламат 1804: Рычард Кобдэн, англійскі палітычны дзеяч 1819: Іаган Бартолд Ёнгкінд, нідэрландскі мастак 1865: Георг V, кароль Злучанага Каралеўства 1876: Мікалай Бурдэнка, адзін з заснавальнікаў савецкай нейрахірургіі, арганізатар ваенна-палявой хірургіі 1880: Іозеф Эберц, нямецкі мастак 1899: Дзьёрдзь фон Бекешы, амерыканскі фізік 1910: Палет Гадар, амерыканская актрыса 1921: Эберхард Шлотэр, нямецкі мастак 1923: Ігар Шафарэвіч, расійскі матэматык, філосаф, пісьменнік 1924: Торстэн Нільс Візел, шведскі нейрафізіёлаг 1926: Ален Гінзберг, амерыканскі паэт 1929: Вернер Арбер, швейцарскі генетык і мікрабіёлаг 1933: Іса ібн Салман аль-Халіфа, эмір Бахрэйна 1935: Васіль Зуёнак, беларускі паэт 1966: Ласла Андар, венгерскі палітык 1986: Рафаэль Надаль, іспанскі тэнісіст

Памерлі

1657: Уільям Гарвей, англійскі медык 1757: Ян Пашакоўскі, педагог і выдавец (нар. 1684) 1822: Рэнэ Жуст Гаюі, французскі мінералог 1875: Жорж Бізэ, французскі кампазітар 1899: Ёган Штраўс, сын, аўстрыйскі кампазітар, «Кароль вальса» 1924: Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменнік (нар. 3.7.1883) 1925: Каміль Нікаля Фламарыён, французскі астраном 1932: Рудольф Крэмлічка, чэшскі мастак 1963: Ян XXIII, Папа Рымскі 1964: Франс Эміль Сіланпяя, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры 1987: Андрэс Сеговія, іспанскі гітарыст 1993: Юдзіф Арончык, беларуская актрыса 2010: Уладзімір Ігаравіч Арнольд, расійскі матэматык 2016: Адольф Карнеліс ван Бруген, нідэрландскі малаколаг, батанік 2016: Махамед Алі, амерыканскі баксёр (нар. 17.1.1942) 2017: Генадзь Шутаў (нар. 18.6.1939), беларускі мастак-графік

603