Стая́чае во́зера — возера ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Сож, за 5 км на поўдзень ад горада Чачэрск, каля вёскі Сярэднія Малынічы.
Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 1 (1,07 Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км, найбольшая шырыня 0,5 (0,8) км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 (3,25) км. Найбольшая глыбіня 12,5 м, сярэдняя — 3,86 м. Аб’ём вады ў возеры 1,58 млн м³. Плошча вадазбору 5,25 км². Схілы катлавіны вышынёй да 5 м (на захадзе да 10 м, на ўсходзе 16—18 м), разараныя. Берагі вышынёй да 0,5 м. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, карась і інш.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Чачэрскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа