Стракачы́ (Cleridae) — сямейства насякомых з атрада цвердакрылыя.
Апісанне Яркія прыгожыя жукі з стракатай афарбоўкай (стракач пчаліны, або пчалажук звычайны). Даўжыня цела 3—24 (да 25) мм. Цела выцягнутае, укрытае валаскамі, часта з яркімі стракатымі надкрыламі. Галава вялікая. Вусікі з 11 членікамі. Лапкі з 5 членікамі.
Распаўсюджанне Жукі-стракачы выяўленыя ў Амерыцы, Афрыцы, Еўропе, Азіі і ў Аўстраліі. Усяго ў свеце вядома каля 3500 відаў. У Паўночнай Амерыцы каля 500 відаў. На тэрыторыі Беларусі 8 відаў, часцей трапляюцца , і . Дарослых насякомых можна сустрэць на кветках парасонавых і складанакветных раслін.
Большасць дарослых стракачоў і іх лічынак — драпежнікі. Сустракаюцца некрафагі. Некаторыя віды паразітуюць у гнёздах пчол, вос, пашкоджваюць харчовыя прадукты.
Літаратура
Kolibáč, J. 1997(1996): Classification of the subfamilies of Cleridae (Coleoptera: Cleroidea). Acta Musei Moraviae, scientiae naturales (Brno), 81: 307—361.
Спасылкі Артыкулы Roland Gerstmeier па жуках Cleridae Cleridae на сайце SYNOPSIS OF THE DESCRIBED COLEOPTERA OF THE WORLD
Катэгорыя:Сямействы насякомых