Анамарыя Марынка (, нар. 1 красавіка 1978, Ясы) — румынская , якая стала знакамітай дзякуючы фільму «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні», які атрымаў прэмію «Залатая пальмавая галіна» 60-га Канскага кінафестывалю.

Біяграфія Анамарыя Марынка нарадзілася ў сям’і скрыпачкі і тэатральнага выкладчыка. Скончыла Універсітэт мастацтваў, музыкі і драмы імя Джорджэ Энеску ў Ясах. Дэбютам у кіно для Анамарыі Марынкі стала адна з галоўных роляў у тэлестужцы «Секс-трафік» (2004), якая прынесла маладой румынцы тэлевізійную прэмію «BAFTA» у катэгорыі «Найлепшая актрыса» (2005). У 2007 годзе адбылася прэм’ера фільма Крысціяна Мунджыу «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні», у якім Анамарыя Марынка таксама выканала адну з галоўных роляў (пасля гэта карціна была ўганаравана «Залатой пальмавай галінай» юбілейнага 60-га Канскага кінафестывалю (2007), а сама А. Марынка набыла вядомасць). Пасля трыумфу стужкі Мунджыу на Канскім кінафестывалі Анамарыя Марынка знялася ў фільмах такіх кінематаграфістаў, як Фрэнсіс Форд Копала («Маладосць без маладосці», 2007) і Жулі Дэльпі («Графіня», 2009).

У наш час актрыса пражывае ў Лондане. Мае брата. Свабодна валодае румынскай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі.

Фільмаграфія 2004 — Секс-трафік (тэлестужка) — Алена Вісінеску 2006 — Гатэль Вавілон (серыял, эпізод #1.3) — Наташа 2007 — 4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні — Ацілія 2007 — Маладосць без маладосці — рэгістратар у гасцініцы 2008 — Апошні вораг (серыял, эпізоды #1.1-1.5) — Ясім Анвар 2008 — Бугі — Смаранда Чаказану 2009 — Пяць мінуць раю — Віка 2009 — Бура — Свету Арэнт 2009 — Графіня — Ганна Дарвулія 2009 — Спі са мной (тэлестужка) — Сільві 2010 — Авіятарша з Казбека — авіятарша з Казбека 2010 — Холбі Сіці (серыял, эпізоды #13.5, 13.9) — маці

Узнагароды і намінацыі

Узнагароды 2005 — Тэлевізійная прэмія «BAFTA» у катэгорыі «Найлепшая актрыса» (за ролю ў тэлестужцы «Секс-трафік») 2005 — Тэлевізійная прэмія Каралеўскага тэлевізійнага таварыства Вялікабрытаніі ў катэгорыі «Найлепшая актрыса» (за ролю ў тэлестужцы «Секс-трафік») 2007 — Прэмія Стакгольмскага кінафестывалю у катэгорыі «Найлепшая актрыса» (за ролю ў фільме «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні») 2008 — Прэмія Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы на кінафестывалі ў Палм-Спрынгс у катэгорыі «Найлепшая актрыса» (за ролю ў фільме «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні», сумесна з Лаўрай Васіліу)

Намінацыі 2007 — Еўрапейская кінапрэмія ў катэгорыі «Найлепшая актрыса» (за ролю ў фільме «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні»)

Спасылкі