Су́мчаты воўк, тасманійскі воўк, тылацын (Thylacinus cynocephalus) — драпежнае сумчатае млекакормячае, адзіны прадстаўнік сямейства . Належыць да вымерлых відаў.
Апісанне Даўжыня цела да 130 см, хваста да 65 см. Афарбоўка шэра-жаўтаватая, па баках задняй часткі тулава 16—18 карычневых палос. Іклы і карэнныя зубы моцна развітыя. Тулава падоўжанае, канечнасці адносна кароткія, пальцаходныя, на задніх першы палец адсутнічае.
Пашырэнне Быў пашыраны ў Аўстраліі. Пасля распаўсюджання там сабакі дынга захоўваўся да пачатку ХХ стагоддзя толькі на востраве Тасманія. Трапляўся ў лясістай мясцовасці. Апошнія звесткі пра тасманійскага ваўка адносяцца да 1940-х гадоў.
У 1999 годзе у Сіднеі спрабаваў кланіраваць звера. Затым прымалася яшчэ некалькі спроб атрымаць або ўзнавіць часткі ДНК з існых узораўbbc.com.
Асаблівасці біялогіі Вывадковая сумка адкрываецца назад. Нараджалася да 4 дзіцянят, выношваліся ў сумцы да 3 месяцаў.
Літаратура
Катэгорыя:Сумчатыя Катэгорыя:Млекакормячыя Аўстраліі Катэгорыя:Эндэмікі Аўстраліі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1808 годзе