Алесь Каско, поўнае імя Аляксандр Канстанцінавіч Каско (, в. Чудзін — Памёр паэт Алесь Каско) — беларускі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Школьныя гады жыцця правёў у сярэдняй школе №3 горада Ганцавічы (Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён). У 1968 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. На пачатку 1971 года перапыніў вучобу. Выкладаў рускую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Брэсцкага раёна, беларускую мову і літаратуру ў Чудзінскай сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі (1971—1973). Зноў працаваў у Чудзінскай сярэдняй школе і працягваў вучобу завочна. У 1974 перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Брэсцкага педінстытута (скончыў у 1976). У 1976—1984 карэспандэнт жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». 3 1984 рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1984). Адказны сакратар Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў.

Творчасць Літаратурнай працай займаўся з 1968 года. Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1970 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Вестка» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Скразная лінія»«Скразная лінія» на gants-region.info (1982), «Набліжэнне»«Набліжэнне» на gants-region.info (1989), «Час прысутнасці» (1994), зборніка выбранай паэзіі (1997), «Сорак пяць»«Сорак пяць» на gants-region.info (1997).

Прызнанне Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1995) за кнігу «Час прысутнасці», Лаўрэат Мядовай літаратурнай прэміі (2001). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2008) за паэтычны зборнік «Трохперсце».

Памяць Віртуальная выстаўка на сайце Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея"Алесь Каско: «Нічога не выказаў болей…»" на gantsevichi.museum.by. У аграгарадку Чудзін усталявана мемарыяльная дошка на доме, у якім вырас і жыў паэт.

Літаратура

Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чудзіне Катэгорыя:Лаўрэаты Мядовай літаратурнай прэміі