Міхаіл Сямёнавіч Струк (, вёска Запясочча, , Гомельская вобласць — ) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер Ордэна Славы, разведчык 49-й асобнай разведвальнай роты 46-й стралковай дывізіі, яфрэйтар.
Біяграфія Нарадзіўся 17 студзеня 1922 года ў вёсцы Запясочча Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і селяніна. Беларус. Член КПСС з 1956 года. Адукацыя 4 класы. Працаваў у калгасе.
У Чырвонай Арміі з 1941 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Змагаўся з акупантамі на Ленінградскім і 2-м Беларускім франтах. Асабліва вылучыўся ў баях на тэрыторыі Ленінградскай вобласці і ў Польшчы.
Разведчык 49-й асобнай разведвальнай роты (46-я стралковая дывізія, 21-я армія, Ленінградскі фронт) радавы Струк на чале групы прыкрыцця ноччу 17 чэрвеня 1944 года ў горадзе Койвіста (цяпер Прыморск, Ленінградскай вобласці) удзельнічаў у захопе ў палон 4 варожых салдат. У баі забіў 5 пехацінцаў.
Загадам па 46-й стралковай дывізіі ад 20 чэрвеня 1944 за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, чырвонаармеец Струк Міхаіл Пятровіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
20 верасня 1944 года яфрэйтар Струк у складзе той жа роты, дывізіі (2-я ўдарная армія) з байцамі ў баях на поўнач ад г. Пылтсама (цяпер Пылтсамаа, Эстонія) здабыў каштоўныя звесткі аб праціўніку. У сутычцы з аўтамата знішчыў некалькі салдат, 2 узяў у палон асабіста, а ў складзе групы — 18.
Загадам па 2-й ударнай арміі ад 12 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, яфрэйтар Струк Міхаіл Сямёнавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
У студзені 1945 года на подступах да горада Цэханаў (Польшча) Струк у складзе той жа дывізіі, арміі (2-і Беларускі фронт) падабраўся да варожай агнявой кропкі, гранатамі знішчыў кулямёт, знішчыў 7 гітлераўцаў, 4 паланіў. У баі за Цэханаў першым атакаваў ворага, вядучы за сабой байцоў, забіў 6 салдат, 7 узяў у палон.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі яфрэйтар Струк Міхаіл Сямёнавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені.
У 1946 годзе дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную вёску. Быў брыгадзірам паляводчай брыгады. Памёр 12 ліпеня 1975 года.
Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі.
Літаратура
Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. — Минск, 1970. Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006.
Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Спасылкі
Струк Михаил Семёнович // Праект «Память народа» Струк Михаил Семёнович // Сайт Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна Славы Катэгорыя:Члены КПСС