«fun.» — амерыканскі музычны гурт, які выконвае альтэрнатыўны рок.

Заснаваны ў 2008 г. Нейтам (Натаніэлам) Русам, які раней удзельнічаў у малавядомым гурце «The Format». Іншымі членамі калектыву сталі Эндру Дост (з Anathallo) і Джэк Антонаф (з Bleachers).

У 2009 г. пад назвай «Aim and Ignite» выйшаў першы альбом новага гурта, які быў цёпла сустрэты крытыкамі. Аднак найбольшую папулярнасць атрымала песня «We Are Young», апублікаваная ўвосень 2011 года ў якасці першага сінгла з альбома «Some Nights». У стварэнні трэка прыняла ўдзел спявачка Ж. Манэ. Песня заняла першыя месцы ў «Billboard Hot 100»Старонка песні, «UK Singles Chart», «Canadian Hot 100» і некалькіх іншых хіт-парадах.

У 2012 г. fun. атрымалі прэмію «Teen Choice Awards» у намінацыі «Рок-гурт».

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Aim and Ignite (2009) Some Nights (2012)

Заўвагі

Спасылкі Афіцыйны сайт Старонка на Allmusic

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2008 годзе Катэгорыя:Гурты альтэрнатыўнага рока Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Трыа