Іеранім Фабрыцый (; італ. Girolamo Fabrici d'Acquapendente; Аквапендэнтэ, — Падуя, ) — італьянскі анатам і хірург; вывучаў медыцыну ў Падуі пад кіраўніцтвам Фалопія, кафедру (анатоміі і хірургіі) якога заняў у 1562 г. Дзякуючы яго намаганням у Падуі быў пабудаваны новы, удасканалены анатамічны тэатр. Фабрыцый узбагаціў медыцыну шматлікімі адкрыццямі ў вобласці анатоміі і эмбрыялогіі і сабраў багаты матэрыял па аператыўнай хірургіі. З ліку яго твораў найбольш вядомыя: «Opera chirurgica» (1-е выд., 2 тамы, Падуя, 1617): «Opera anatomica et physiologica» (выд. Бонам, Лейпцыг, 1687).
Літаратура Maria Muccillo: Fabrici d’Acquapendente, Girolamo (detto l’Acquapendente o Fabrizio d’Acquapendente). In: Fiorella Bartoccini: Dizionario Biografico degli Italiani (DBI), Band 43 (Enzo — Fabrizi), Istituto della Enciclopedia Italiana, Rom 1993, р. 768—774
Катэгорыя:Хірургі Італіі Катэгорыя:Анатамы Італіі Катэгорыя:Медыкі XVI стагоддзя Катэгорыя:Медыкі XVII стагоддзя