Вале́рый Гео́ргіевіч Кале́снік (нар. , ) — беларускі дыпламат.

Біяграфія Скончыў Благавешчанскае вышэйшае ваеннае танкавае каманднае вучылішча (1986), Ваенна-дыпламатычную акадэмію ў Маскве (1994).

З 1995 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1999—2000 гадах быў намеснікам начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролі над раззбраеннем у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2000—2004 гадах быў саветнікам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Камісіі Еўрапейскіх супольнасцей і Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора. У 2004—2006 гадах быў саветнікам упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролі над раззбраеннем у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 10 лютага 1998 года да 30 снежня 2003 года быў адначасова Прадстаўніком Ураду Рэспублікі Беларусь ва ўпраўленні Камітэту па супрацоўніцтве ў галіне нераспаўсюджання ядзернай зброіПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 февраля 1998 г. № 205 «О назначении Представителя Правительства Республики Беларусь в Правление Комитета по сотрудничеству в области нераспространения ядерного оружия» Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 2003 г. № 1717 «О назначении А. М. Байчорова Представителем Правительства Республики Беларусь в Правление Комитета по сотрудничеству в области нераспространения ядерного оружия» .

14 жніўня 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Турэцкай РэспубліцыУказ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. № 435 «О назначении В. Г. Колесника Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Турецкой Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» . 28 верасня 2012 года быў прызначаны паслом у Іраку па сумяшчальніцтвуУказ Президента Республики Беларусь от 28 сентября 2012 г. № 437 «О назначении В. Г. Колесника». Вызвалены ад гэтых пасад 3 снежня 2013 годаУказ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 2013 г. № 541 «Об освобождении от должности В. Г. Колесника.».

14 верасня 2017 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезіі, Малайзіі, Рэспубліцы Сінгапур і Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтву. 22 мая 2018 года быў таксама прызначаны Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Ўсходняй АзііУказ Президента Республики Беларусь от 22 мая 2018 г. № 187 «О В. Г. Колеснике». Вызвалены ад гэтых пасад 22 лістапада 2023 годаУказ Президента Республики Беларусь от 20 ноября 2023 г. № 360 «О В. Г. Колеснике».

Спасылкі Посольство Республики Беларусь в Турецкой Республике — Посол Беларуси (па стане на 11 ліпеня 2009 года)

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Расіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Турцыі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Інданезіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Іраку