Аланд () — найбуйнейшы і самы густанаселены востраў архіпелага Аландскія астравы, які належыць Фінляндыі і размешчаны ў Балтыйскім моры. На востраве знаходзіцца сталіца аўтаномнага рэгіёна Аландскія астравы Марыехамн, у якой пражывае каля 90 % насельніцтва Аланда (11186 чалавек па даных на 2011 год). Плошча Аланда складае 685 км². З'яўляецца трэцім па плошчы востравам у Фінляндыі і пяцьдзесят другім ва ўсёй Еўропе. Працягласць Аланда з поўначы на поўдзень складае прыкладна 50 км, з усходу на захад — 45 км.

Літаратура

Катэгорыя:Аландскія астравы Катэгорыя:Астравы Балтыйскага мора