Алякса́ндр Міха́йлавіч Про́хараў (, Атэртан, штат Квінсленд, Аўстралія — , Масква) — выдатны савецкі і расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964) (сумесна з Мікалаем Басавым і Чарльзам Таўнсам), адзін з вынаходнікаў лазерных тэхналогій. Акадэмік РАН (1966, член-карэспандэнт 1960). Замежны член НАН Беларусі (1995), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1972) і АН іншых краін. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1969, 1986).

Біяграфія Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1939). У 1939—1941 і 1944—1982 у Фізічным інстытуце АН СССР (з 1968 намеснік дырэктара). Адначасова з 1954 прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, з 1973 загадчык кафедры Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута, у 1973—1992 акадэмік-сакратар Аддзялення агульнай фізікі і астраноміі РАН, у 1982—1998 дырэктар Інстытута агульнай фізікі РАН (з 1998 ганаровы дырэктар). З 1969 старшыня Навукова-рэдакцыйнага савета выдавецтва «Савецкая энцыклапедыя» (цяпер «Вялікая Расійская энцыклапедыя»); у 1969—1978 галоўны рэдактар 3-га выдання Вялікай Савецкай Энцыклапедыі.

Навуковы ўклад Навуковыя працы па тэорыі нелінейных ваганняў, фізіцы сінхратроннага выпрамянення, радыёспектраскапіі, квантавай электроніцы, фізіцы цвёрдага цела і магнітных з’яў, радыёфізіцы, нелінейнай і валаконнай оптыцы, лазернай фізіцы і тэхніцы, дастасаваннях лазераў у прамысловасці, медыцыне, сувязі і інш.

Разам з М. Г. Басавым стварыў першы квантавы генератар — мазер (1954), прапанаваў метад стварэння асяроддзяў з адмоўным паглынаннем (1955), які выкарыстаны ў першым лазеры. Прапанаваў адкрыты рэзанатар для субміліметровых хваль (1958).

Узнагароды Нобелеўская прэмія 1964 (разам з М. Г. Басавым, Ч. Таўнсам). Ленінская прэмія 1959. Дзяржаўная прэмія СССР 1980. Залаты медаль імя Ламаносава АН СССР (1988).

Публікацыі Методы изготовления астрономической оптики М., 1980 (разам з Э. А.Вітрычэнкам, Я. В. Трушыным). Научные основы прогрессивной технологии. М., 1982 (у сааўт.). Квантавая электроника. М., 1996.

Зноскі

Літаратура С. 43. А. М. Прохоров. М., 1989.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рэдактары СССР Катэгорыя:Выпускнікі фізічнага факультэта СПбДУ Катэгорыя:Выкладчыкі МФТІ Катэгорыя:Замежныя члены Чэхаславацкай АН Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з СССР Катэгорыя:Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Урада РФ у галіне навукі і тэхнікі Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Квінслендзе