Санкт-Пецярбургская (Санктпецярбургская) губерня (са жніўня 1914 года — Петраградская, з 1924 года — Ленінградская) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі і РСФСР, якая існавала ў 1710—1927 гадах. Губернскі горад — Санкт-Пецярбург (затым Петраград і Ленінград адпаведна).
Геаграфія Санкт-Пецярбургская губерня размяшчалася на паўночным захадзе Расійскай імперыі, займаючы тэрыторыю ў выглядзе неаднолькавых лопасцей, якія раскінуліся на берагах Фінскага заліва, Ладажскага і Чудскога азёр.
Губерня межавала з Наўгародскай і Пскоўскай губернямі на поўдні, Аланецкой губерняй на ўсходзе, Эстляндскай губерняй на захадзе і з Выбаргскай губерняй Вялікага Княства Фінляндскага на поўначы. Да далучэння Фінляндыі ў 1809 годзе паўночная мяжа губерні была таксама і мяжой Расійскай імперыі.
Плошча губерні складала 482 500 км² у 1710 годзе, 53 363 км² — у 1847 годзе, 44 613 км² — у 1905 годзе, 66 160 км² — у 1926 годзе.
У выніку аддзялення пасля 1917 года ад Расіі Эстоніі і Фінляндыі губерня зноў стала памежным рэгіёнам.
Насельніцтва
Колькасць насельніцтва Год Насельніцтва, чал. У тым ліку гарадское, чал. 1714 436 383 1766 69 000 1785 367 200 1847 971 503 1897 2 112 033 1 421 753 1905 2 475 400 1926 2 792 129 1 875 370
Нацыянальны склад
Нацыянальны склад у 1897 годзеДемоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей:
Павет рускія фіны эстонцы немцы палякі латышы украінцы іжора Губерня ў цэлым 81,9 % 6,2 % 3,0 % 3,0 % 2,1 % 1,3 % … … Гдоўскі 88,9 % … 10,5 % … … … … … Лужскі 91,7 % … 3,6 % … … 1,3 % … … Наваладажскі 99,1 % … … … … … … … Пецяргофскі 67,7 % 13,2 % 6,2 % 2,4 % 1,9 % … 1,0 % 4,7 % Санкт-Пецярбургскі 85,4 % 2,9 % … 4,0 % 2,8 % … … … Царскасельскі 65,5 % 25,7 % 2,5 % 2,1 % 1,9 % … … … Шлісельбургскі 55,3 % 39,3 % … 1,8 % 1,7 % … … … Ямбургскі 50,9 % 14,2 % 21,9 % 2,6 % … … … 7,8 %
Нацыянальны склад Петраградскай губерні (без Петраграда) у 1920 годзеЛенинград и Ленинградская губерния: Краевед. справ.: С прил. новейшей карты губернии / Под ред. и с предисл. Е. Я. Голанта; Ленингр. губполитпросвет. — Л.: Изд-во Кн. сектора Губоно: 1925. — 164 с. :
Павет рускія фіны эстонцы іжорцы палякі немцы латышы Губерня ў цэлым 77,9 % 11,5 % 5,5 % 1,2 % 1,2 % … … Гдоўскі 88,5 % … 11,1 % … … … … Дзецскасельскі 65,1 % 24,8 % 3,1 % … 2,6 % 1,1 % … Лужскі 90,5 % … 5,0 % … 1,3 % … 1,9 % Волхаўскі 98,3 % … … … … … … Пецяргофскі 62,5 % 24,6 % 7,1 % 1,1 % 1,1 % 1,8 % … Петраградскі 63,6 % 26,4 % 1,7 % … 1,8 % 3,9 % … Шлісельбургскі 60,3 % 32,9 % 2,4 % … 1,3 % 1,5 % … Ямбургскі 66,4 % 7,9 % 11,2 % 12,7 % … … … г. Кранштат 88,1 % … 4,0 % … 2,6 % … … На чыг. дар. і водах 50,1 % … 39,1 % … 1,3 % … …
Спасылкі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1710 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1927 годзе