250px|right|thumb|Плакат VII Алімпійскіх гульняў у Антверпене (1920) Плакат ( ад — аб'ява, афіша, ад plaquer — наляпіць, прыляпляць) — кідкая, як правіла буйнафарматная, выява, якая суправаджаецца кароткім тэкстам, створаная ў агітацыйных, рэкламных, інфармацыйных ці навучальных мэтах. (У іншым значэнні — разнавіднасць графікі). У сучасным дызайне плакат успрымаецца як «зведзенае ў выразную візуальную формулу паведамленне, прызначанае сучасніку для высноў і пэўных дзеянняў». Гэта формула адлюстроўвае пэўны ўзровень графічнага дызайну і інфармуе пра прадмет камунікацыіЭллекция плакатов Музея дизайна в Цюрихе // Журнал «Как». 2001, № 2 (16).
Да асаблівасцей жанру можна аднесці наступнае: плакат павінен быць бачны на адлегласці, быць зразумелым і добра ўспрымацца гледачом. У плакаце часта выкарыстоўваецца мастацкая метафара, рознамаштабныя фігуры, адлюстраванне падзей, якія адбываюцца ў розны час і ў розных месцах, контурнае пазначэнне прадметаў. Для тэксту важным з'яўляецца шрыфт, размяшчэнне, колер. У плакатах выкарыстоўваецца таксама фатаграфія ў спалучэнні з рысункам і з жывапісам.
Спасылкі
Катэгорыя:Графіка