Тэрмін агульная ўсходнеславянская мова, старажытнаруская мова або праруская мова ужываецца ў двух значэннях: гіпатэтычная ўсходнеславянская протамова, як сукупнасць сярэдневяковых усходнеславянскіх гаворак. Моўная еднасць гэтых гаворак і правамернасць выкарыстання тэрміна «старажытнару́ская мова» прызнаецца не ўсімі даследчыкамі; наддыялектная пісьмовая мова, якая ўжывалася на ўсходнеславянскіх землях у сярэдневякоўі (прыблізна да XIV стагоддзя).
Протамова У некаторых крыніцах так азначаецца, з аднаго боку, гутарковая мова ўсходнеславянскіх плямёнаў, якая нібыта існавала перад часам іх шырэйшага рассялення і ўяўнага распаду на асобныя ўсходнеславянскія народы, прыблізна ў 13—14 ст. Сінонім гэтага тэрміну — усходнеславянская протамова.
Мэтазгоднасць увядзення такой навуковай канцэпцыі ставілася пад пытанне з пач. 20 ст., напр., праф. О. Гуерам. Канцэпцыя крытыкавалася за палітычную, «вялікадзяржаўную», а не навуковую матывацыю стварэння беларускімі мовазнаўцамі перыяду беларусізацыі 1920-х гадоў, пазней — Я. Станкевічам.
Пісьмовая мова
З другога боку, так азначаецца пісьмовая (літаратурная) мова ўсходніх славян з моманту ўзнікнення (11 ст.) да распаду (14 ст.), часам і да 17 ст. Традыцыйна, у азначэнні як пісьмовай мовы, выразныя праявы адметнасцей вялікарускай, украінскай і беларускай моў прыпісваюцца да 14 ст., і асабліва да 15 ст. Сінонім гэтага азначэння — тэрмін агульнаўсходнеславянская мова, прапанаваны М. І. ТалстымБудзько….
Тэрміны «старажытнаруская мова» і «стараруская мова» былі фактычна аб’яднаныя ў працы расійскіх мовазнаўцаў: «Словарь русского языка 11—17 вв.» пад рэд. акадэміка АН СССР Бархударава.
Як і канцэпцыя протамовы, і на тых жа падставах, канцэпцыя крытыкавалася ў мовазнаўстве БССР 1920-х гадоў і Я. Станкевічам.
Крытыка Пастулат існавання такой мовы традыцыйны для мовазнаўства, асабліва расійскага і позне-савецкагаПраводзіцца, напрыклад, у працах Карскага, Шахматава, Воўк-Левановіча і інш.. Тэрмін «агульная ўсходнеславянская» дзеля пазбягання неадназначнасцей быў прапанаваны М. І. Талстым.
Некаторыя аўтары, асабліва ў расійскай і пазнейшай савецкай навуковых школах, распаўсюджвалі канцэпцыю агульнай усходнеславянскай мовы на ўзровень гутарковай мовы, агульнай для ўсіх усходніх славян, якая аформілася каля 8—9 ст.У працах Філіна, Жураўскага і інш. і працягвала існаваць як дастаткова аднародная з’ява найпазней да 13 ст.Такая канцэпцыя пададзена, напр., у артыкуле Encyclopedia Britannica: Ukrainian language.
Апроч таго, тэрміны «старажытнаруская мова» (; як сінонім агульнай усходнеславянскай) і «стараруская мова» (; як вынік распаду агульнай усходнеславянскай), былі практычна злітыя разам савецкімі і расійскімі навукоўцамі пасля выдання акадэмічнага «Слоўніка рускай мовы 11—17 ст.» (; пад рэд. С. Г. Бархударава)Будзько, С.166..
Іншыя аўтарыНапрыклад, Даніель Бунчыц., падтрымліваючы канцэпцыю агульнай усходнеславянскай мовы ў перыяд да 14 ст., уводзяць канцэпцыю яе распаду ў 14 ст. не на тры, а на дзве літаратурныя мовы, «русінскую» (Ruthenian) і «старарускую» (Old Russian), а гутарковыя мовы на беларускіх і украінскіх землях лічаць некансалідаваным мноствам дыялектаў да канца 18 — 19 ст.
Таксама існуе школа думкі, якая адкідае канцэпцыю існавання гутарковай агульнай усходнеславянскай мовы, і, як вынік, канцэпцыю агульнай літаратурнай мовыУ працах Ільінскага, Гуера, Бузука, Я. Станкевіча, паводле, напр., (Станкевіч 1927).. Тут, пры разглядзе канцэпцый прота-моў заходніх, усходніх і паўднёвых славян, сцвярджаецца, што «…няма навуковай патрэбы ва ўвядзенні такой канцэпцыі»Праф. О. Гуер, як працыт. у (Станкевіч 1930)., а гутарковы варыянт беларускай мовы ў Сярэднявеччы разглядаецца як выведзены беспасярэдна са славянскіх племянных дыялектаў, утвораных пасля распаду протаславянскай мовы. Такія аўтары адзначаюць, што фанетычныя і марфалагічныя адметнасці, агульныя для ўсходнеславянскіх моў, і якіх няма ў іншых славянскіх мовах, занадта малалікія, і нават могуць паходзіць адразу з протаславянскай мовы. Таксама адзначаецца, што сучасная беларуская мова ўтрымлівае шмат протаславянскіх рыс, якіх няма ў рускай і ўкраінскай мовахДумка Гуера, падтрыманая ў (Станкевіч 1930)..
Зноскі
Літаратура Ян Станкевіч. Беларуская Акадэмічная Конфэрэнцыя 14.—21.XI.1926 і яе працы дзеля рэформы беларускае абэцэды й правапісу (агульны агляд) // Станкевіч Я. Збор твораў у двух тамах. Т. 1. — Мн. : Энцыклапедыкс, 2002. — 552 с. — С. 223—235. — ISBN 985-6599-45-8 (т.1). Ян Станкевіч. Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзьніку [Вільня, 1930] // Станкевіч Я. Збор твораў у двух тамах. Т. 1. — Мн. : Энцыклапедыкс, 2002. — 552 с. — С. 223—235.- ISBN 985-6599-45-8 (т.1)
Супрун А. Е. Введение в славянскую филологию. — Мінск, 1989. — С. 33—37. Будзько І. Гістарычная лінгвістычная тэрміналогія: генезіс, дублетнасць і перспектывы развіцця // Гістарычны альманах. Том 9. 2003. — Гродна, 2003. С. 164—168. Хабургаев Г. А. Древнерусский язык // Языки мира. Славянские языки. М., Academia, 2005, с. 418—438. Дурново Н. Н. Избранные работы по истории русского языка. — М., 2000 (работы 1920-х гг.)
Катэгорыя:Мёртвыя мовы Катэгорыя:Усходнеславянскія мовы