ФК Полацк — былы беларускі футбольны клуб з горада Полацк.
Гісторыя У 1994—1996 у Трэцяй лізе выступаў полацкі клуб «Будаўнік», але ў сезоне 1996 ён быў выключаны з лігі і спыніў існаванне.
У 2004 быў заснаваны новы клуб — «Полацк», які праз два гады атрымаў месца ў Першай лізе.
2013 У пачатку сезону 2013 каманда адразу апынулася ў ніжняй палове табліцы. І калі спачатку полацкі клуб стабільна атрымліваў ачкі (у 4-м туры быў пераможаны будучы чэмпіён Першай лігі «Слуцк»), то пасля каманда апынулася ў зоне вылету.
У гэты ж час вельмі пагоршылася фінансавая сітуацыя ў клубе, з-за чаго «Полацк» пакінулі амаль усе ігракі і галоўны трэнер Аляксандр Трайдук, паставіўшы пад сумнеў далейшае выступленне ў Першай лізе. У выніку было выло вырашана ствараць новую каманду на аснове клуба «Полацкгаз», які выступаў у чэмпіянаце Віцебскай вобласці. На пасаду галоўнага трэнера быў запрошаны вядомы спецыяліст Вячаслаў АкшаеўВячеслав Акшаев возглавит "Полоцк". Але гэтыя планы не былі рэалізаваны, і ў выніку ў канцы жніўня «Полацк» зняўся з чэмпіянатуФК "Полоцк" снялся с чемпионата в первой лиге.
Але трохі пазней было вырашана, што «Полацк» усё ж працягне ўдзел у Першай лізеРеинкарнация "Полоцка" или цирк по-белорусски. Новая каманда была ўтворана галоўным чынам з футбалістаў «Полацкгаза», якія адначасова працягвалі выступаць у чэмпіянаце вобласці. Вячаслаў Акшаеў так і не стаў галоўным трэнерам, выканаўцам абавязкаў стаў ігрок новага складу Яраслаў КамарыцкіЯрослав Комарицкий: «Дальше вряд ли так смогу работать, потому как надо кормить семью». Новы аматарскі склад правёў у другой палове турніру 15 сустрэч, і ва ўсіх атрымаў паражэнні. У выніку «Полацк» заняў апошні радок і вылецеў з Першай лігі.
У сезоне 2014 «Полацк» не стаў удзельнічаць у Другой лізе. Футбалісты, якія выступалі за клуб у другой палове 2013 года, у большасці працягнулі гуляць у чэмпіянаце Віцебскай вобласці за «Полацкгаз», а футбольны клуб «Полацк» спыніў існаванне.
Папярэднія назвы 1994—1995: «Будаўнік» 1996: «Спартак» 1996: «Будаўнік» 2004—2013: «Полацк»
Дасягненні Лепшае дасягненне ў Першай лізе — 6 месца (2006)
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1994–95 Трэцяя - Б (Д3) 12 22 3 3 16 18–55 9 1995 Трэцяя - Б (Д3) 13 12 0 2 10 8–42 2 1996 Трэцяя - Б (Д3) Зняты пасля 10-га тура, усе матчы ануляваны 2004 Другая (Д3)1024581122–33231/32 фінала 2005 Другая (Д3)526145747–31471/8 фінала Атрыманне месца ў Першай лізе 2006 Першая (Д2)6261141136–41371/8 фінала 2007 Першая (Д2)1126651526–49231/32 фінала 2008 Першая (Д2)1226651520–36231/32 фінала 2009 Першая (Д2)1226641629–46221/8 фінала 2010 Першая (Д2)730912938–34391/16 фінала 2011 Першая (Д2)1030981336–39351/16 фінала 2012 Першая (Д2)1228751624–55261/16 фінала 2013 Першая (Д2)1630242410–92101/8 фінала 15px Вылет у Другую лігу, спыненне існавання
Спасылкі
Полацк