Паву́лле, Павунне — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 10 км на паўночны захад ад Чашнікаў.
Плошча паверхні возера 0,21 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 10,4 м, сярэдняя каля 5,1 м.Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны ад 2—3 да 5—10 метраў, спадзістыя і супясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,3—0,8 м, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Зона мелкаводдзя вузкая. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, глыбей выслана гліністым ілам. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. На ўсходзе выцякае ручай у раку Ула. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 3 м. Надводная прыбярэжная расліннасць займае палосу да 20 м і пашыраецца да глыбіні 1,9 м.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь, карась, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Возера Павулле
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Чашніцкага раёна