GNU Core Utilities (ці coreutils) — пакет праграмнага забеспячэння GNU, які змяшчае вялікую колькасць асноўных утыліт, такіх як cat, ls і rm, неабходных для UNIX-падобных аперацыйных сістэм. Пакет уключае некалькі больш ранніх пакетаў — textutils, shellutils і fileutils — і іншыя разнастайныя ўтыліты.
Сумяшчальнасць GNU coreutils GNU core-утыліты падтрымліваюць доўгія опцыі параметраў у камандах, дазваляюць ужыванне опцый пасля пастаянных аргументаў, калі не зададзена пераменная асяроддзя POSIXLY_CORRECT. Гэтая пераменная асяроддзя ўключае розныя функцыі ў BSD.
Згодна філасофіі і правілам напісання праграм для GNU, традыцыйным даведнікам перавага аддаецца ўтылітам тыпу info, так што дакументацыя шырэйшая, чым звычайна.
Праграмы, якія ўваходзяць у склад coreutils Пакет coreutils 5.2.1-2 у Debian змяшчае наступныя праграмы:
Файлавыя ўтыліты chgrp — Змяняе групу ўладальніка файла chown — Змяняе ўладальніка файла chmod — Змяняе правы доступу да файла cp — Капіраванне файлаў і(або) каталогаў dd — Капіраванне і пераўтварэнне файлаў df — Паказвае вольнае месца на зманціраваных файлавых сістэмах dir — Тое ж самае, што і ls -C -b (спіс файлаў выводзіцца ў калонках з вертыкальным сартаваннем) dircolors — Вызначае каляровую схему для вываду каманды ls install — Капіруе файлы і вызначае атрыбуты ln — Стварае спасылку на файл ls — Друкуе спіс файлаў mkdir — Стварае каталогі mkfifo — Стварае FIFO (іменаваныя каналы) mknod — Стварае спецыяльныя файлы mv — Пераносіць і пераймяноўвае файлы rm — Выдаляе файлы rmdir — Выдаляе пустыя каталогі shred — Перазапісвае файлы, каб знішчыць змест (так званае бяспечнае знішчэнне), і апцыянальна выдаляе файлы sync — Скідвае на дыск буферы файлавых сістэм touch — Змяняе час стварэння, мадыфікацыі файлаў vdir — Тое ж самае, што і ls -l -b (выводзіць спіс файлаў у доўгім фармаце)
Тэкставыя ўтыліты cat — Счапленне і вывад файлаў у стандартны вывад cksum — Правярае кантрольныя сумы файла comm — Параўноўвае па радку два спарадкаваных файла csplit — Расшчапляе файлы на секцыі cut — Выдаляе полі и кожнай стракі файла expand — Пераўтварае сімвалы табуляцыі ў знакі прабелу fmt — Фарматуе тэкст fold — Разбівае доўгія радкі для прылад вывада з абмежаванай даўжынёй head — Выводзіць некалькі першых радкоў файла join — Аб’ядноўвае файлы па агульнаму полю md5sum — Вылічае і правярае хэш MD5 nl — Нумаруе радкі файла od — друкуе змест файлаў у васьмярковым і іншых фарматах paste — Аб’ядноўвае радкі ў файлах ptx — друкуе спарадкаваны індэкс файла pr — Пераўтварае тэкставыя файлы ў фармат для знешняга друку sha1sum — Вылічае і правярае хэш SHA1 sort — Сартуе радкі ў тэкставых файлах split — Расшчапляе файл на некалькі sum — Правярае кантрольныя сумы файла tac — Сшчапленне і вывад файлаў у адваротным парадку tail — Друкуе некалькі апошніх радкоў файла tr — Пераўтварае ці выдаляе сімвалы tsort — Выконвае тапалагічную сартаванне unexpand — Пераўтварае сімвалы прабелаў у сімвалы табуляцыі uniq — Выдаляе радкі, што паўтараюцца, з спарадкаванага файла wc — Друкуе колькасць байтаў, слоў і радкоў у файлах
Shell утыліты basename — Выдаляе прэфікс у шляху да файла chroot — Змяняе каранёвы каталог date — Выводзіць/усталёўвае сістэмны час і дату dirname — Выдаляе імя файла з поўнага шляху du — Ацэньвае, колькі месца на дыску займае файл echo — Друкуе радок тэксту env — Друкуе/змяняе пераменныя асяроддзя expr — Вылічае выраз factor — Раскладвае лік на простыя множнікі false — Вяртае значэнне «хлусня» groups — Выводзіць групы, у якіх знаходзіцца карыстальнік hostid — Выводзіць лічбавы ідэнтыфікатар для бягучага хаста id — Выводзіць рэальны/эфектыўны UID і GID link — Выклікае функцыю link() для стварэння спасылкі на файл logname — Друкуе імя (login), пад якім карыстальнік увайшоў у сістэму nice — Запускае працэс з паказаным прыярытэтам nohup — Дазволіць камандзе выконвацца пасля выхаду карыстальніка (logout) pathchk — Правярае імя файла на правільнасць ці на перамяшчальнасць pinky — Просты finger printenv — Выводзіць пераменныя асяроддзя printf — Фарматуе і выводзіць даныя pwd — Друкуе бягучы рабочы каталог readlink — Выводзіць значэнне сімвалічнай спасылкі seq — Друкуе лікі па парадку sleep — Затрымлівае выконванне на пэўны час stat — Выдае даныя аб inode stty — Змяняе і выводзіць налады тэрмінала tee — Выконвае вывад на мноства файлаў test — Правярае ўмовы true — Вяртае значэнне «ісціна» tty — Выводзіць імя тэрмінала uname — Выводзіць інфармацыю аб сістэме unlink — Выклікае функцыю unlink() для выдалення абраных файлаў users — Выводзіць імёны тых карыстальнікаў, якія ўвайшлі на дадзены хост who — друкуе спіс усіх карыстальнікаў, якія зайшлі ў сістэму whoami — Выводзіць эфектыўны UID yes — Да бясконцасці выводзіць дадзены радок
У coreutils таксама ўключана праграма [. Гэта сінонім для test, што ўжываецца як [умова].
Спасылкі Хатняя старонка GNU coreutils FAQ па coreutils Даведнік па coreutils
Катэгорыя:Утыліты Unix Катэгорыя:GNU Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL Катэгорыя:Свабоднае сістэмнае праграмнае забеспячэнне