«Старыя Дарогі» — беларускі футбольны клуб з горада Старыя Дарогі, заснаваны ў 1986 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя Клуб заснаваны ў 1986 годзе, гуляў у Вышэйшай лізе чэмпіянату БССР. У 1992 годзе трапіў у Першую лігу чэмпіянату Беларусі. Пасля справы клуба пайшлі горш: у 1994 годзе клуб апынуўся ў Другой лізе, а ў 1997 годзе вылецеў у Трэцюю лігу.
З 2003 года клуб гуляў на аматарскім узроўні ў чэмпіянаце Мінскай вобласці. У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Старыя Дарогі» зноў далучыліся да Другой лігі.
Папярэднія назвы 1986: «Вымпел» 1987—1999: «Будаўнік» 2000—2001: «Старыя Дарогі» 2002: СФК з 2002: «Старыя Дарогі»
Дасягненні Найлепшае дасягненне ў Першай лізе — 14 месца (1992, 1992/93) Чвэрцьфіналіст Кубка Беларусі: 1992, 1993/94, 1994/95
Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Першая (Д1) 14 15 4 2 9 14–22 10 Чвэрцьфінал 1992/93 Першая (Д1) 14 32 7 9 16 21–42 23 1/8 фіналу 1993/94 Першая (Д1) 16 30 3 7 20 13–53 13 Чвэрцьфінал 15px Вылет у Другую лігу 1994/95 Другая (Д2) 6 30 14 6 10 44–32 34 Чвэрцьфінал 1995 Другая (Д2) 13 14 3 3 8 12–26 12 1/16 фіналу 1996 Другая (Д2) 13 24 0 0 24 6–97 0 1/16 фіналу 1997 Другая (Д2) 16 30 0 5 25 14–81 5 1/16 фіналу 15px Вылет у Трэцюю лігу 1998 Другая — Б (Д3) 12 30 8 5 17 27–48 29 Змена назваў ліг 1999 Другая — А (Д3) 9 24 7 3 14 23–46 24 2000 Другая — А (Д3) 6 22 10 2 10 30–32 32 1/32 фіналу 2001 Другая (Д3) 16 34 11 7 16 48–49 40 1/32 фіналу 2002 Другая (Д3) 13 24 2 2 20 12–70 8 2021 Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3) 8 20 4 5 11 25–40 17 1/64 фіналу Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 15 1 1 0 0 3–0 2022 Другая — Мінская вобласць — Поўдзень (Д3) 4 14 6 5 3 31–29 23 1/32 фіналу Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3) 8 2 0 0 2 2–8 2023 Другая — Мінская вобласць — Поўдзень (Д3) 4 14 4 5 5 19–35 17 1/128 фіналу Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3) 8 2 0 0 2 0–4
Старыя Дарогі