Тані́т — фінікійская багіня месяцу, заступніца Карфагена.
Шанаванне Паходжанне культу і імя Таніт застаецца спрэчным. Некаторыя даследчыкі лічаць, што яны былі запазычаны карфагенянамі ў бербераў Паўночнай Афрыкі, іншыя сцвярджаюць, што Таніт — старадаўняя фінікійская багіня, і яе імя перакладаецца як «тая, хто аплаквае». У антычных тэкстах яе называлі тварам Баала, дамай Карфагена. У гэтым горадзе будавалі прысвечаныя ёй храмы. Сведчанні шанавання Таніт знойдзены ў Ліване, Ізраілі, а таксама ў Гібралтары, на Сіцыліі, Мальце, Ібіцы і ў іншых месцах Заходняга Міжземнамор’я.
У міфалогіі Таніт звязвалася з месяцам, зоркамі, вадою, каханнем, пладавітасцю. Існаваў звычай прынясення ёй у ахвяру малых дзяцей.
Рымляне называлі Таніт Цэлестай і атаясамлялі з Юнонай Люцынай, заступніцай родаў і малых дзяцей.
Сімвалы У Таніт меўся канкрэтны, добра пазнаваемы сімвал — трохкутнік, прамая лінія і акружнасць над ім. Звычайна гэта тлумачыцца як жаночая постаць у шырокай сукенцы з разведзенымі ў бакі рукамі. Акрамя таго, выявы багіні суправаджаліся сімваламі месяцу, вады, рыб і драпежных птушак.
Спасылкі Tanit Johanna Stuckey, Tanit of Carthage Monica Sjöö, Tanit on Ibiza
Катэгорыя:Багі неба і надвор’я Катэгорыя:Багіні Катэгорыя:Вярхоўныя багі Катэгорыя:Антычная міфалогія Катэгорыя:Фінікійская міфалогія