Лі́пнішкі (, ) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Аліта. Адміністрацыйны цэнтр Ліпнішкаўскага сельсавета. Знаходзяцца за 14 км на паўднёвы захад ад Іўя; на аўтамабільнай дарозе Гродна — Ліда — Іўе.
Назва На думку Л. М. Лыча, назва вёскі Ліпнішкі ўтворана на аснове слова ліпаЛ. М. Лыч. Назвы зямлі беларускай. Мінск, 1994. С. 25..
Гісторыя На пачатку XVI ст. Ліпнішкі трымаў у заставе Юрый Іванавіч Ільініч. Гэты дзяржаўны дзеяч выдаткаваў свае грошы на дзяржаўныя патрэбы, і з-за гэтага ў 1522 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары, сярод іншай маёмасці, пажыццёва надаў маёнтак Ліпнішкі Юрыю Ільінічу. У 1528 годзе Жыгімонт Стары перадаў паселішча Альберту Гаштольду за зняцце маскоўскай аблогі з Полацка і складанне міру з татарамі.
У XVI ст. Ліпнішкі атрымалі статус мястэчка і ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З XVII ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Пацаў. Адначасна з Геранёнамі (1670) Ліпнішкі перадалі на размяшчэнне артылерыі. Пазней мястэчка перайшло да Сапегаў, Бяганскіх.
6 чэрвеня 1633 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Ліпнішкам Магдэбургскае права і герб: «у чырвоным полі вершнік з дзідай у руцэ»Ліпнішкі // .
У 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацвердзіў Ліпнішкам гарадскія правы, у гэты час тут пачала працаваць цагельня.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ліпнішкі апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце. Расійская імператрыца Кацярына II падаравала магдэбургскае мястэчка А. Безбародку, які прадаў іх у 1812 маршалку слонімскаму В. Пуслоўскаму, а яго сыны — Вольскім у 1849. У 1856 расійскі Сенат адхіліў прашэнне жыхароў Ліпнішак пра зацвярджэнне іх у мяшчанскім званні, на што местачкоўцы адмовіліся выконваць паншчыну. Арганізатараў выступлення кінулі ў вязніцу. У 1861 і 1862 адбыліся сялянскія хваляванні, жорстка здушаныя расійскімі карнымі войскаміЛіпнішкі // С. 370..
У 1860-я, дзякуючы сваёй мураванай забудове, Ліпнішкі рэзка адрозніваліся ад іншых мястэчак Віленскай губерні. У гэты час тут было 105 будынкаў. Станам на 1886 у Ліпнішках рэгулярна праводзілася 5 кірмашоў, існавала 12 крамаў, вадзяны млын і бровар. У Першую сусветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі.
У 1894 у Ліпнішках пад таемнай партыйнай мянушкай «Віктар» хаваўся ад расійскіх уладаў дзеяч правага крыла ППС Юзаф Пілсудскі. Менавіта Ліпнішкі ў мэтах канспірацыі абрала ППС для выпуску сваёй газеты.
17 красавіка 1919 у Ліпнішках адбылася сутычка паміж польскім 7-ы Палком люблінскіх уланаў пад камандаю маёра Януша Глухоўскага і аддзеламі Чырвонай Арміі, якія адыходзілі з Ліды па паразе ў бітве. Польская кавалерыя адсекла дарогу бальшавікам і прымусіла іх здацца. Палякі здабылі значную колькасць зброі і ўзялі ў палон салдатLech Wyszczelski. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. ISBN 978-83-11-11934-5. — S. 90.. Мястэчка трапіла пад польскую адміністрацыю. У 1920 Ліпнішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У 1939 Ліпнішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 1940 сталі цэнтрам сельсавета Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут было 260 двароў, на 1999 — 596.
Рознае У гэтай мясціне (Граўжышкі) у канцы 18 ст. фіксавалася прозвішча Ліпневічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-K3DV-X?cat=koha%3A1106480&i=937&lang=pl.
Ёсць літоўскія Lipnius, Lipnyshttps://pavardes.lki.lt/?pv=866bca1a131113b0f8a25f5546e7278b.
Як імя - у Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод жамойцкага бяржанскага баярства: "Липънюсъ Талевичъ"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 169..
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886—740 чал. (474 каталікі і 266 іўдзеяў) у мястэчку Ліпнішкі і 40 чал. (усе каталікі) у фальварку ЛіпнішкіLipniszki // S. 277. XX стагоддзе: 1972—831 чал.; 1999—1480 чал. XXI стагоддзе: 2006—1450 чал.
Інфраструктура У Ліпнішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка.
Славутасці
Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагменты) Капліца (XIX ст.) Касцёл Св. Казіміра (1910) Могілкі: яўрэйскія; каталіцкія, капліца (XIX ст.) Сядзібна-паркавы комплекс Вольскіх (XIX ст.)
Страчаная спадчына Гандлёвыя рады Сінагога Сядзіба
Вядомыя асобы Рафаэль Мардэхай Барышанскі (1866—1950) — рабін. З 1893 года рабін Гомеля. З 1923 года жыў у ЗША. У 1926—1929 гадах рабін Вашынгтона, з 1929 — Нью-Ёрка. Андрэй Казіміравіч Гецэвіч (нар. 1981) — беларускі навуковец, гісторык, педагог.
Літаратура
Lipniszki // S. 277.
Спасылкі
в. Ліпнішкі на Radzima.org Сайт вёскі Ліпнішкі Здымкі на Globustut.by
Катэгорыя:Ліпнішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства