Судко́ва, або Судко́ў (, ) — аграгарадок у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Судкоўскага сельсавета.
Геаграфія Месціцца за 5 км на захад ад раённага цэнтра Хойнікі, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на лініі Васілевічы — Хойнікі ад лініі Гомель — Калінкавічы), за 108 км ад Гомеля.
Паблізу знаходзяцца радовішчы суглінкаў і жалезняку, а таксама вадасховішча Судкова.
Гісторыя
Расійская імперыя
У крыніцы, заснаванай на матэрыялах расійскай рэвізіі 1795 года, у складзе Загальскага староства, акрамя іншых паселішчаў, названыя фальварак Судкоў і Шацкоў. Староства належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але на той час было ў арэндзе ў суддзі Вінцэнція ЖукаПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72. У метрычных кнігах Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ёсць запіс, датаваны 10 днём красавіка 1799 года, аб хросце ксяндзом Тэадорам Чабаноўскім Тэафіла Юстына, сына шляхетных Ігнацыя і Катарыны Корбутаў, кумамі пры тым былі Ян Паеўскі і Яна Казлоўская з маёнтку Судкоў (de praedio Sudkow)НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 200.
Як вынікае з матэрыялаў шляхецкай рэвізіі 1811 года, Загальскага казённага маёнтка на той час выступаў абшарнік Тадэвуш СолтанНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 129—130, 161—162. У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах названага маёнтка, у складзе якога знаходзіўся і Судкоў, была ўтворана воласць з управай, згаданая ў 1848 годзе.Военно-статистическое обозрение Российской империи. Т. 9. Ч. 4. Минская губерния. — С.-Петербург: Тип. Деп. Ген. штаба, 1848. С. 5, 7.
У парэформенны перыяд Судкоў адміністрацыйна належаў да Хойніцкай воласці. У 1868 годзе стараста сяла Барысаўшчына Піліп Казёл атрымаў у арэнду ад Мінскай губернскай управы 800 дзесяцін зямлі ва ўрочышчы Судкова Загальскага маёнтку за плату ў 350—360 рублёў на год. Высветлілася, аднак, што ён быў хіба падстаўной асобай, а арандаванай фермай на справе завалодалі хойніцкія яўрэі Янкель Конік, Невах Рабы, Хаім з Гноева і Бейрах з Храпкава. Дзеля гэтага яны падкупілі старшыню ўправы Дзяніса Турскага. З тамтэйшых сялян падпольныя арандатары запатрабавалі па 2 рублі за карыстанне дзесяцінай зямлі супраць ранейшых 75 капеек, пачалі нібыта адбіраць кожны другі сноп збожжа і кожны другі стог сена. Скаргі сялян дайшлі да рэчыцкага павятовага начальства. У разборы справы бралі ўдзел міравы пасярэднік Брагін і хойніцкі валасны старшыня Васіль Жаўняк. Выракам Мінскай управы па справах маёмасці было: П. Казла арэнды пазбавіць, а старшыню Д. Турскага за злоўжыванні прыцягнуць да адказнасціВиноградов Д. Л. Живые прошлого страницы. / Дмитрий Леонидович Виноградов. — Минск: А. Н. Вараксин, 2018. С. 78—79.
На 1909 год у маёнтку Суткоў (Сутковъ) Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні — 1 двор, 35 жыхароўСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 197. У 1911 годзе ўладальнікам маёнтку Судкоў (Судково) у 509 дзесяцін угоддзяў названы Васіль Іванаў АндрашчукСписок землевладельцев Минской губернии. 1911 г. — Б. м. С. 2.
Найноўшы час
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Судкоў, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85.
1 студзеня 1919 года, паводле пастановы І з’езда КП(б) Беларусі, Хойніцкая воласць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Судкоў — у Дварышчанскім сельсавеце Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Арганізаваны саўгас «Судкова», дзейнічалі крухмальны завод, стальмашня, кузня, рымарская майстэрня. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінулі 17 вяскоўцаўПамяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна.- Мінск: БЭ, 1993. С. 244.
З 8 студзеня 1954 года Судкоў — у складзе Гомельскай вобласці. Цэнтр саўгаса «Судкова».
1 снежня 2009 года ў склад Дварышчанскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Загалле, Загальская Слабада, Казялужжа, Клівы, Небытаў, Паташня) скасаванага Казялужскага сельсавета, а таксама пасёлкі Будаўнік і Езапоў, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні, вёска Храпкаў перададзена ў склад Барысаўшчынскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Судкова, сельсавет перайменаваны ў СудкоўскіРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области . Працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, сталовая, крама, дзіцячы садок.
Насельніцтва 2001 год — 233 двары, 590 жыхароў. 2021 год — 213 двароў, 577 жыхароўІнфармацыя аб насельніцтве Судкоўскага сельсавета на 01.01.2021 г.
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Судкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Хойніцкага раёна