Кумана () — горад на паўночным усходзе Венесуэлы. Сталіца і найбуйнейшы горад штата Сукрэ.

Насельніцтва — 270 тыс. жыхароў (2001).

Горад размешчаны на беразе Карыбскага мора, каля паўднёвага ўваходу ў заліў Караіка, у 300 км на ўсход ад Каракаса.

Горад заснаваны ў 1523 годзе — гэта першае пастаяннае паселішча еўрапейцаў у Паўднёвай Амерыцы. Горад моцна пацярпеў падчас землятрусаў 1766, 1797 і 1926 гг.

Катэгорыя:Гарады Венесуэлы