Вята (паміж азёрамі Набіста і Шчоўна цячэ пад назвай Хараброўка) — рака ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток Заходняй Дзвіны.

Назва Казімерас Буга выводзіў назву Вяты ад балцкага кораня vent- «гнуцца; гнуць»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 243—244.. Як гідранімічныя аналагі ён разглядаў назвы Вэнта і Вяча. Адпачатная балцкая форма гідроніма — *Venta, што значыць «Звілістая (рака)».

Гідраграфія Даўжыня Вяты 31 км. Плошча вадазбору 424 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. На рацэ ёсць вадаспад, які ўтварыўся на месцы разбуранай плаціны гідраэлектрастанцыі і кардоннай фабрыкі.

Выцякае з возера Набіста пад назвай Хараброўка. Цячэ па паўночнай ускраіне гідралагічнага заказніка Балота Мох. Верхняе цячэнне ў межах Браслаўскай грады, сярэдняе і ніжняе — на Полацкай нізіне. Упадае ў Заходнюю Дзвіну за 1 км на захад ад вёскі Вята, на мяжы з Латвіяй. Асноўны прыток — Галчыца (справа).

Рэчышча звілістае, ад вытоку на працягу 14 км каналізаванае. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім — трапецападобная, у ніжнім — скрынкападобная. У басейне ракі азёры агульнай плошчай 36 км² (Абстэрна, Важа, Набіста, Ідолта, Сумаўка, Шчоўна, Асінаўка, Ворань, Орцы, Цяцерка, Запалоссе, Лабейка, Канцынова, Нязвядка і іншыя).

Зноскі

Літаратура

Наместников, Н. Вята / Н. Наместников // В сб. «Листопад исповедальный». — Мн.: И. П. Логвинов, 2008. — С. 21. — 500 экз. — ISBN 978-985-6800-93-4. Тапонімы ніжняга цячэння ракі Вяты ў даўнейшых і сучасных спісах, даведніках, слоўніках і сродках масавай інфармацыі // Што раньш было / Ф. Сіўко. — 2-е выд., удакл. і дап. — Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2023. — С. 4—38. — 84 с. — 56 экз. — ISBN 978-985-30-0014-6. Cіўко, Ф. Фабрыка Міжрэчча : ад паперні да вадаспада / Ф. Сіўко. — 2-е выд., удакл. і дап. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2025. — 44 с. — 9 экз. — ISBN 978-985-30-0217-1.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водопад на реке Вята

Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Мёрскага раёна