Су́мнік, залатацень (Solidágo, ад — «моцны», «здаровы», па лекавых уласцівасцях расліны) — род кветкавых раслін сямейства астравых, або складанакветных (Asteraceae).
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны і кусты вышынёй да 2 м. Сцёблы прамастойныя. Лісце сядзячае або на кароткіх чаранках. Кветкі жоўтыя, дробныя ў дробных кошыках, сабраных у аднабокую мяцёлку або гронкападобныя ці шчыткападобныя суквецці. Плод — сямянка.
Распаўсюджанне і экалогія Род налічвае каля 120 відаў, пашыраных у Паўночнай Амерыцы, некалькі відаў у Паўднёвай Амерыцы і Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 3 віда — , і .
Гаспадарчае значэнне Лекавыя, дэкаратыўныя, фарбавальныя і меданосныя расліны.
З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі сумнік занесены ў чорны спіс і забаронены да інтрадукцыі і (або) акліматызацыіОпределен список наиболее опасных растений .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Артыкул на сайце Plantopedia.ru Артыкул на сайце Gardenia.RU Фильм «Внимание! Золотарник!» расскажет о новой экологической угрозе Solidago // The Plant List
Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі