Песня ісп.. Gloria al Bravo Pueblo («Слава смеламу народу») была зацверджана ў якасці гімна Венесуэлы прэзідэнтам Антоніа Гусманам Бланка 25 мая 1881 года. Вершы былі напісаныя ўрачом і журналістам Вісэнтэ Саліясам у 1810. Неўзабаве кампазітар Хуан Хасэ Ландаэта напісаў да гэтых вершаў музыку, але абодва аўтары загінулі пасля падаўлення іспанцамі Першай рэспублікі. Варта адзначыць, што ўжо з 1840 мелодыя здабыла папулярнасць як «Венесуэльская Марсельеза» (La Marsellesa Venezolana), з-за падабенства з французскім гімнам.
Словы гімна Gloria al bravo pueblo Que el yugo lanzó, La Ley respetando La virtud y honor.
Gloria al bravo pueblo Que el yugo lanzó, La Ley respetando La virtud y honor.
¡Abajo Cadenas! ¡Abajo Cadenas! Gritaba el Señor; Gritaba el Señor. Y el pobre en su choza, Libertad pidió. A este santo nombre Tembló de pavor, El vil egoismo Que otra vez triunfó;
A este santo nombre, A este santo nombre Tembló de pavor, El vil egoismo Que otra vez triunfó, El vil egoismo Que otra vez triunfó.
Gritemos con brío: Muera la opresión! Compatriotas fieles, La fuerza es la unión. Y desde el Empíreo, El supremo Autor, Un sublime aliento Al pueblo infundió.
Unida con lazos Que el cielo formó, La América toda Existe en Nación. Y si el despotismo Levanta la voz, Seguid el ejemplo Que Caracas dio.
Беларускі пераклад <poem>
Слава смеламу народу, Які скінуў прыгнёт. Закон паважаючы, Годнасць і гонар.
Слава смеламу народу, Які скінуў прыгнёт. Закон паважаючы, Годнасць і гонар.
Скіньце кайданы! Скіньце кайданы! Прызваў Усявышні; Прызваў Усявышні. І бядняк у сваёй хаціне Свабоду папрасіў. Перад гэтым імем святым Трымцеў ад страху І падлючы эгаізм Які зноў перамог;
Перад гэтым імем святым Перад гэтым імем святым Трымцеў ад страху І падлючы эгаізм Які зноў перамог;
Дык крыкніце сэрцам: Смерць прыгнёту! Адданых патрыётаў Сіла саюза. І ад сілаў Нябесных Сам Усявышні Аўтар Узвышаны дух У людзей удыхнуў.
У цеснай повязі, Створанай Небам, Уся Амерыка існуе як нацыя. І калі дэспатызму Уздымецца голас Рабі па прыкладзе, Што даў Каракас.
Катэгорыя:Венесуэла Катэгорыя:Гімны