Лявон Мурашка (; , Сіняўка — ) — беларускі і літоўскі оперны спявак (бас). Актыўны дзеяч беларускай дыяспары ў Літве.
Біяграфія Нарадзіўся 27 жніўня 1924 года ў в. Сіняўка Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
У 1950 годзе скончыў Літоўскую дзяржаўную кансерваторыю, па спецыяльнасці «Оперны спявак, педагог». У 1944—1946 гадах быў салістам Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і танца, з 1946 года — салістам Літоўскай філармоніі. У 1950—1988 гадах быў салістам Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Літоўскай ССР.
Кіраваў Згуртаваннем беларускіх грамадскіх суполак Літвы; быў членам Вялікай Рады ЗБС «Бацькаўшчына».
Памёр 9 сакавіка 2009 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на Еўфрасіннеўскіх могілках.
Крыніцы
Спасылкі Наша Ніва, Памёр Лявон Мурашка Лявон Трэці — Сяргей Дубавец // Беларускія Навіны, 11.03.2009
Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Літвы Катэгорыя:Басы