Су́раў, у верхнім цячэнні Сураўка — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 49 км, 26 км з іх у Касцюковіцкім раёнеОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 215 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Завідаўка Клімавіцкага раёна, вусце каля вёскі Фёдараўка (Канічы) Касцюковіцкага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. У верхнім цячэнні называецца Сураўка. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 1,5 км. Схілы ўмерана стромкія і стромкія (вышыня 5—15 м), у ніжнім цячэнні абрывістыя (вышыня да 8 м), месцамі парэзаны ярамі. Пойма перарывістая, пераважна адкрытая, чаргуецца па берагах, забалочаная, шырынёй 0,2—0,5 км. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, ад вытоку на працягу 8,4 км каналізаванае. Шырыня ракі ў межань 2—6 м.
Асноўны прыток — Васькаўка (левы).
Каля ракі населеныя пункты Дзямідавічы, Красная Звязда, Валынеж, Фралоўка, Пячары, Цеханічы, Заходы, Галічы, Малашкавічы, Сураў, Післяціна, Ангелаўка, Тупічына, Канічы і інш.
Літаратура
Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 года. Стан мясцовасци на 1984 год. Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 года. Стан мясцовасци на 1985 год.
Спасылкі Сураў Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Могилёвской области Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Беседзі Катэгорыя:Рэкі Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Касцюковіцкага раёна