Фелікс Іосіфавіч Янушкевіч () — беларускі жывапісец, акадэмік жывапісу, графік, ілюстратар, рэстаўратар, перакладчык, калекцыянер.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і супрацоўнікаў спажывецкага таварыства («сельпо»), абодва бацькі шляхецкага паходжання — вартаўнік Іосіф Іванавіч Янушкевіч (1912—2005) герба «Любіч» і бухгалтарка Марыя-Ірэна Грыбоўская (1929—1995) герба , у былым доме «Фарба» Фінкеляў, вытворцаў і гандляроў фарбай.

У Іосіфа і Марыі было пяць сыноў — Казімір Янушкевіч, Фелікс Янушкевіч, Язэп Янушкевіч, Валерый Янушкевіч і Алег Янушкевіч.

У 1968—1972 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве, скончыў з адзнакай і дыпломнай працай, дыптыхам «Наваградак — старажытны горад».

У 1972—1978 гадах вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, на аддзяленне станковага жывапісу, у Хаіма Майсеевіча Ліўшыца і Барыса Уладзіміравіча Аракчэева, які адмовіўся ад кіраўніцтва дыпломам. Дыпломная праца — трыпціх «Кастусь Каліноўскі».

У 1978—1981 гадах вучыўся ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН БССР, навуковы кіраўнік Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў, тэма дысертацыі — «Ракаўска-Івянецкая кераміка XVI—XX стст.».

У 1981—1984 гадах вучыўся ў Творчых майстэрнях АМ СССР у Мінску.

З 1984 года член Саюза мастакоў СССР, з 1991 года аўтаматычна Беларускага саюзу мастакоў.

Сям’я Жанаты з Наталляй Янушкевіч (1996), мае дачку Вікторыю і сына Валяр’яна.

Дзейнасць Стваральнік «Арт-галерэя Янушкевіч». Калекцыянуе кераміку, жывапіс, скульптуру, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кнігі, старадрукі.

З 1991 года сустаршыня Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці.

У 1991—2007 гадах старшыня Беларускай каталіцкай грамады.

У 1991—1996 гадах — адказны рэстаўратар крон-кафэдральнага касцёла Святога Станіслава ў Магілёве.

У 1994—2011 гадах — Прэзідэнт Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва.

Творчасць

Творы вызначаюцца глыбокім пранікненнем у сутнасць гістарычных падзей, метафарычнасцю вобразнага ладу, эмацыянальнасцю колеравага вырашэння, кампазіцыйнай ураўнаважанасцю.

Працуе ў жанрах партрэту, пейзажу, нацюрморта, графікі, манументальнага жыпапісу, рэлігійнага жывапісу. У стылях гістарычнага мадэрнізму, нацыянальнага мадэрнізму, постмадэрнізму, рэгіяналізму, стрыт-арту.

Сярод твораў розных жанраў станковага жывапісу: «Роздум. А. Пашкевіч (Цётка)», «У вырай» (абодва 1976), «Натхненне. Максім Багдановіч» (1981), «Я. Купала і Б. Тарашкевіч. Лазенкі. Варшава, 1927 год» (1982), «А. Свентарэцкі, В. Дунін-Марцінкевіч і М. Грушвіцкі на месцы збору інсургентаў Мінскага павета» (1983), «Сталь» (1984), «Паўстанне» (1992), «Тата, я запаліў святло», «Гэй славяне, гэй Улане (Партрэт бацькі)» (абодва 1993). Аўтар трыпціхаў «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Лёс Рагнеды, або Сцяна Памяці» (1986); поліптых «Слава Мікалаю Гусоўскаму» (1980); серый «Гульні дзяцей Беларусі» (1980), «Камунары Беларусі» (1983), «У партызанскім краі» (1984), «Дзе мой край?» (1985—86).

Ілюстрацыі кніг

Апостал Божай Міласэрнасці кс. Міхал Сапоцька. — Мн.: Тэхналогія, 2025. — ISBN 9854583914

Выставы 1976 Маладосць краіны. Рэспубліканская выстаўка. Мінск. 1976 Рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Цёткі (А. Пашкевіч). Мінск. 1978 Маладая гвардыя краіны Саветаў. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1978 ІХ Усесаюзная выстаўка дыпломных работ. Ленінград. 1980 Маладосць краіны. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1980 Ташкент—80. Усесаюзная мастацкая выстаўка. Ташкент. 1980 Мікола Гусоўскі і яго час. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1981 VII Усесаюзная выстаўка маладых мастакоў у залах Акадэміі. Масква. 1982 Песняры зямлі беларускай. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1983 Маладосць краіны. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1983 Фізкультура і спорт. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1983 Рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная 175-годдзю з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча. Мінск. 1983 г. Міншчына-ардэнаносная. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1984 VIII Усесаюзная выстаўка маладых мастакоў у залах Акадэміі. Ленінград. 1984 Подзвігу народа жыць у стагоддзях. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1984 Восень — 84. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1984 Выстаўка маладых мастакоў у Італіі. 1984 Групавая выстаўка маладых мастакоў. Мінск. 1985 Рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная 350-годдзю з дня нараджэння Казіміра Лышчынскага. Гродна. 1985 VIII усесаюзная выстаўка маладых мастакоў. Масква. 1985 40 год Вялікай Перамогі. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1985 Мы будуем камунізм. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1985 Жывапіс. Графіка. Выстаўка, прысвечаная XII Сусветнаму фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве. Мінск. 1986 Выстаўка маладых беларускіх мастакоў. Каўнас. 1986 Майстры культуры — за мір. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1986 Мы будуем камунізм. Усесаюзная мастацкая выстаўка. Масква. 1986 Фізкультура і спорт у выяўленчым мастацтве. Рэспубліканская выстаўка. Мінск. 1986 Выстаўка беларускіх мастакоў у ГДР. Патсдам. 1986 Выстаўка беларускіх мастакоў. Славенія. 1987 Маладосць рэспублікі. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1987 Ад з’езда да з’езда. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1987 У краі блакітных азёр. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Віцебск. 1987 Краіна Саветаў. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1987 Маладосць краіны. Усесаюзная выстаўка маладых мастакоў. Масква.Правда (газета), 1987, № 102, старонка 3 1987 Выстаўка маладых мастакоў. Талін. 1988 Рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная 150 годдзю з дня нараджэння К. Каліноўскага. Мінск. 1988 Моладзевая — 88. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск. 1988 Жывапіс, графіка, 88. Групавая выстаўка. Мінск 1989 Выстаўка: Маладыя мастакі краіны. Усесаюзная мастацкая выстаўка. Масква. 1990 AUSSTELLUNG WERKE JUNGER BELORUSSISCHER MALER. Берлін 1991 Жывапіс, графіка, 91. Групавая выстаўка. Мінск. 1996 Выстаўка БелАВМ. Мінск. 1998 Шлях да Міцкевіча. Выстаўка акадэмікаў БелАВМ. Мінск. // Бел. акадэмія выяўл. м-ва., М-ва культуры РБ. Мінск, 1998. 72 с. (складанне, тэксты) 2000 UNA FINESTRA SULL’EST Artisti della BELARUS. Рым. 2003 Краса айчыны. Выстаўка БелАВМ. Мінск. 2006 Выстаўка жывапісу Фэлікса Янушкевіча «Адвечнае». Мінск. 2007 Посттрадыцыя. Краскі радзімы. Выстаўка жывапісу. Мінск.

Пераклады З польскай на беларускую:

Фердынанд Рушчыц Дзённік. Да Вільні. 1 частка. — Мн.: Медысонт, 2002. — ISBN 9856530156 Сяргей Пясецкі. Каханак вялікай мядзведзіцы. — Мн.: Выдавец Віктар Хурсік, 2009. — ISBN 9856888116

Крыніцы

Літаратура

Тараканава М. Прыняў мінулае як спадчыну: Мастацтва Фелікса Янушкевіча / М. Тараканава // Роднае слова. — 2004. — № 5. — С. 57-58.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ракаве