Ісідар Рыгоравіч Блох (, г. Варшава — ) — беларускі вучоны ў галіне тарфяной прамысловасці. Член-карэспандэнт АН БССР і прафесар з 1940.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча ў 1916 годзе. У 1931-58 прафесар, загадчык кафедры тарфяной механікі , адначасова ў 1932-41 загадчык кафедры Беларускага тарфянога інстытута, затым БПІ. У 1944-55 навуковы супрацоўнік Інстытута торфу АН БССР.

Навуковая дзейнасць Навуковыя даследаванні прысвечаны тэорыі, канструяванню і разліку тарфяных машын. Распрацаваныя ім гідраэлеватарная ўстаноўка, паліровачная машына, дыскавыя пілы для раздзелкі пнёў, лінна-істужачны транспарцёр, пнеўмасцілачная машына, машына для ўборкі кускавога торфу ўкаранёны ў вытворчасцьЧлен-карэспандэнт БЛОХ Ісідар Рыгоравіч .

Навуковыя работы Аўтар больш за 30 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі:

Некоторые вопросы теории и расчета устройств, использующих цепь в качестве тягового органа. Мн., 1939. Определение удельного давления колёсных машин. — Торфяная промышленность, 1946, № 4

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», медалямі.

Літаратура

Торфяная промышленность. 1958. № 2.

Спасылкі

Член-карэспандэнт БЛОХ Ісідар Рыгоравіч Ісідар Рыгоравіч Блох у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Вучоныя Беларусі