Ён Фрэдрык Рэйнфельт (таксама Райнфельт; ; 4 жніўня 1965 г.) — шведскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Швецыі (2006—2014).
Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Стакгольме, быў старэйшым з трох дзяцей у сям’і. Ва ўзросце 11 гадоў Рэйнфельт стаў старшынёй школьнага савета. Пасля заканчэння школы служыў у войску, дзе стаў прадстаўніком свайго палка ў кангрэсе навабранцаў шведскіх узброеных сілаў. Пасля гэтага вучыўся ў Стакгольмскім універсітэце па спецыяльнасці «Эканоміка і бізнэс». Там ён узначаліў студэнцкую партыю «Borgerliga Studenter — Opposition '68». Скончыў ВНУ у 1990 годзе.
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Швецыі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта Катэгорыя:Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа