Серэтсэ Кхама Ян Кхама (, , Вялікабрытанія) — 4-ы прэзідэнт Батсваны з 1 красавіка 2008 да 1 красавіка 2018. З 1 красавіка 1998 года да 1 красавіка 2008 займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Батсваны.

Сын першага прэзідэнта Батсваны Серэтсэ Кхамы і ураджэнкі Вялікабрытаніі Рут Уільямс, якая выйшла замуж за Серэтсэ ў 1948 годзе, калі той вывучаў юрыспрудэнцыю ў Оксфардскім універсітэце.

Прафесійны пілот, да 1998 — камандуючы арміяй. Стаўшы віцэ-прэзідэнтам, у тым жа годзе быў абраны ў парламент. З кастрычніка 1999 да студзеня 2000 — міністр па справах прэзідэнта і дзяржаўнай адміністрацыі. З 22 ліпеня 2003 — старшыня Дэмакратычнай партыі Батсваны.

У красавіку 2022 года Ян Кхама быў выкліканы ў суд сваёй краіны. Былога кіраўніка дзяржавы абвінавачваюць, сярод іншага, у незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі. Справа датуецца 2016 годам Botswana : l'ex-président Ian Khama convoqué par la justice. Africanews..

Катэгорыя:Прэзідэнты Батсваны Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя