Лагі́шын — гарадскі пасёлак у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Насельніцтва 1 990 чал. (2017).
Геаграфія Лагішын размешчаны на аўтадарозе Пінск — Івацэвічы, за 28 км ад горада і чыгуначнай станцыі Пінск, за 203 км ад Брэста.
На захад ад пасёлка знаходзіцца максімальная адзнака (174 м) Лагішынскай раўніны, што адпавядае паўднёвай мяжы старажытнага ледавіковага комплексу.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Лагішын датуецца 1495 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясціна ўвайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У XVII стагоддзі дзяржаўная ўласнасць, пазней мястэчка зрабілася цэнтрам нягродавага староства ў валоданні Радзівілаў, пазней — Агінскіх, Любецкіх.
20 жніўня 1569 года і 28 мая 1570 года Лагішын атрымаў магдэбургскае права. 25 лютага 1633 года кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза пацвердзіў местачковы герб: «у блакітным полі воўк на ласіных нагах».
У 1634 годзе тут збудавалі мураваны касцёл на сродкі старосты пінскага Альбрэхта Радзівіла, пазней пры ім утварылася місія езуітаў і шпіталь. У касцёле захоўваўся абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які лічыўся цудадзейным.
У сувязі з будаўніцтвам Каралеўскага канала Лагішын перададзены М. К. Агінскаму.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лагішын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласці Пінскага павета Мінскай губерні. Указ Сената Расійскай імперыі ад 16 красавіка 1808 года прадпісваў пакінуць у мяшчанскім званні жыхароў Лагішына і вызваліць іх ад улады памешчыка: «па сіле даравальных тым мяшчанам ад каралёў польскіх прывілеяў і па тым, штояны ў лік зацверджаных за абшарнікам Хамінскім душ не ўваходзілі». Суседнія памешчыкі спрабавалі адсудзіць землі лагішынскіх мяшчан, але Сенат у 1828 годзе зноў захаваў за імі іх правыСоркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 62. Са спасылкай на Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ў Гродне. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 1355. — Арк. 204..
У XIX стагоддзі ў мястэчку дзейнічалі млыны Айзенберга, Хазана і Дубміскага, Марцінкевіча, Бунькевіча, алейня і млын Цыперштэйна, гарбарня Фрыдмана. Па здушэнні нацыянальна-вызвольнага паўстання ў 1863 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі Лагішынскі касцёл на царкву Маскоўскага патрыярхата, у 1897 годзе будынак згарэў; пазней на яго месцы ўзвялі Праабражэнскую царкву.
У 1870 годзе ўлады перавялі мяшчан Лагішына ў дзяржаўныя сяляне, канфіскаваўшы 2133 дзесяціны зямлі, якія на льготных умовах набыў мінскі губернатар Уладзімір Токараў за «бездакорную службу», у прыватнасці за поспехі ў «абрусенні» Мінскай губерніСоркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 63—64. У 1874 годзе ў мястэчку адбыўся зямельны бунт местачкоўцаў супраць свавольства ўладаў, якое здушылі два батальёны пяхоты і сотня казакоў. Неўзабаве аднак лагішынцы здабылі поўнае апраўданне, а вінаватыя ў злоўжыванні панеслі пакаранне. Жорсткая расправа над жыхарамі мястэчка выклікала пратэст у дэмакратычнай грамадскасці краіны, а рэвалюцыянер-анархіст Пётр Крапоткін назваў Лагішынскую расправу адной з самых абуральных у гісторыі Расіі. Жыхары працягвалі дамагацца справядлівасці ў вышэйшых інстанцыях імперыі, і ў 1876 годзе ўлады вярнулі мяшчанам адабраную зямлю. У 1881 годзе ў мястэчку збудавалі мураваныя гандлёвыя рады.
У 1886 годзе цэнтр воласці. Станам на 1886 год існавалі школа, царква (з 1845), капліца, сінагога, 10 крамаў. У 1893 годзе адкрылася яўрэйская малітоўная школа. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў паблізу Лагішына знаходзіўся фальварак Сімановічаў. У 1919 годзе ў мястэчку выбухнула антыбальшавіцкае паўстанне.
У пачатку сакавіка 1919 года пад камандаваннем генерала выгнала з аколіц бальшавікоў і аблажыла Лагішын.
Згодна з Рыжскай мірнай дамовай (1921) Лагішын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Пінскага павета Палескага ваяводства. 1 красавіка 1934 года паселішча страціла статус горада.
У 1939 годзе Лагішын увайшоў у БССР. 15 студзеня 1940 года стаў цэнтрам Лагішынскага раёна Пінскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 27 чэрвеня 1941 года да 15 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, за гэты час у Лагішынскім раёне загінула каля 2 000 чалавек.
22 снежня 1959 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпуУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Лагішын Лагішынскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.. З 1962 года ў Пінскім раёне.
10 мая 1997 года ў Лагішыне ўрачыста каранавалі абраз Маці Божай — Каралевы Палесся. 18 верасня 1998 года адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага герба пасёлка.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1884 год — 2,8 тыс. чал. XX стагоддзе: 1909 год — 3351 чал.; 1921 год — 1984 чал.; 1959 год — 3 тыс. чал.; 1996 год — 3120 чал.; 1998 — 3000 чал. XXI стагоддзе: 2006 год — 2,6 тыс. чал.; 2008 год — 2,5 тыс. чал.; 2016 год — 2 022 чал.; 2017 год — 1 990 чал.
Эканоміка Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці, механічны завод, лясніцтва і іншыя.
Культура Дзейнічаюць дом культуры і 2 бібліятэкі, лагішынскі гісторыка-краязнаўчы музей. Таксама працуюць сярэдняя і музычная школы, 2 дашкольныя ўстановы.
У мястэчку маецца свая бейсбольная каманда «Лагішынскія ваўкі».
Славутасці Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагменты) Петра-Паўлаўскі касцёл (1907—1909) — Могілкі яўрэйскія Спаса-Праабражэнская царква (кан. ХІХ ст.) — Капліца
Вядомыя асобы Адам Нарушэвіч (1733—1796) — гісторык, паэт, перакладчык. Марцін Антоні Паўловіч (1789—1830) — геолаг. Рыгор Абрамавіч Пераходнікаў (1909—1981)https://www.names52.ru/p/tpost/2xzd0dg0h1-perehodnikov-grigorii-abramovich Натан Барысавіч Шацкі (1900—?) — стваральнік сістэмы яўрэйскай стэнаграфіі. Тадэвуш Пятровіч Юшкевіч (нар. 1943) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Мэнуха Альперын (1905-?) — пісьменніца.
Зноскі
Літаратура
Дарашэнка Л. Пад шатамі Маці Божай Лагішынскай // «Ave Maria» № 5(133), 2006.
Меньчуков Е. А. Бои под Логишиным в 1915 г. — М., Воениздат, 1937. — 73 с.
Спасылкі
Навіны Лагішына на інфармацыйным партале Палесся Pinsk.tv Славутасці на партале globustut.by Фотаздымкі на сайце Radzima.org
Катэгорыя:Мястэчкі Берасцейскага ваяводства